Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Копыльское районное объединение профсоюзов принимает участие в конкурсе «Новые имена Беларуси-2016»

29.12.2015
1449040292_new-voices-preview400x400 Капыльскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў прымае ўдзел у конкурсе творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі-2016». Праводзіцца ён з мэтай прыцягнення чалавека працы да культурнага, здаровага вольнага часу, папулярызацыі аматарскай мастацкай творчасці, актывізацыі культурна-масавай работы ў працоўных калектывах і павышэння прэстыжу членства ў прафсаюзным руху. Праявіць сябе члены прафсаюзаў, дарэчы, без узроставых абмежаванняў, могуць у дзвюх намінацыях: выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (жывапіс, скульптура, графіка, мастацкая фатаграфія і інш.) і сцэнічная творчасць (вакальная, харэаграфічная, тэатральная, інструментальная і інш.). Усе работы павінны падкрэсліваць дэвіз конкурсу «Ствараючы — тварыць!». Рэспубліканскі прафсаюзны конкурс творчасці праходзіць з лістапада 2015 года па май 2016 года ў чатыры этапы: адборачны (у працоўных калектывах), раённы (гарадскі), абласны і рэспубліканскі. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей