Я нарадзілася, вырасла і жыву на Капыльшчыне, таму са «Слава працы» заўсёды іду па жыцці. Кожны нумар прачытваю ад першай да апошняй старонкі.
Увогуле лічу, што абавязкова трэба выпісваць газету свайго роднага раёна. Менавіта ў ёй ты прачытаеш навіны рэгіёна, можаш убачыць сваіх знаёмых. Дарэчы, кожны нумар прачытваю ад першай да апошняй старонкі. Выданне напоўнена аператыўнай, актуальнай інфармацыяй: тут адлюстроўваюцца падзеі эканамічнага, палітычнага жыцця, можна выбраць артыкулы на любы густ. Вельмі радуе тое, што рэгулярна і даволі насычана асвятляюцца культурныя падзеі. Традыцыйна з раёнкі мы даведваемся, як у Семежаве прайшоў Калядны абрад «Цары», шмат матэрыялаў змяшчаецца пра нашых ткачоў, пра самабытную семежаўскую кухню. «Слава працы» — захавальніца спадчыны. Хацелася б, каб на яе старонках з’яўлялася яшчэ больш краязнаўчых артыкулаў, з гісторыі населеных пунктаў раёна.
Таццяна ШАУРА,
дырэктар Семежаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу
Комментарии