Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

52

25 декабря католики празднуют Рождество Христово

24.12.2015
З волі святога айца Францішка сёлета Урачыстасць Божага Нараджэння адзначаецца ў кантэксце Надзвычайнага Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці. Рождество Гэта абавязвае католікаў паглядзець на сённяшняе свята асаблівым чынам. Менавіта Міласэрнасць Божая стала прычынай з’яўлення Божага Сына чалавекам у нашым свеце. Жадаю хрысціянам на Свята Божага Нараджэння прыняць поўны ўдзел у Эўхарыстыі – Дасканалай Удзячнасці Богу за цуд нараджэння чалавекам Сына Божага, Езуса Хрыста. У духу ўдзячнасці перажыць другое па значнасці хрысціянскае свята. Ксендз Александр Усім людзям у гэтыя святочныя дні жадаю ўсвядоміць каштоўнасць дароў, якія мы на працягу свайго жыцця атрымалі, не выключаючы самога жыцця, як дару, і адчуць (альбо ўзбудзіць) у сваёй душы ўдзячнасць за іх. Калі ж ёсць магчымасць за гэтыя дары аддзячыць, а для веруючага чалавека такая магчымасць заўсёды ёсць, або прыгадаць тым, ад каго мы дары атрымалі, што мы пра іх дабро ўсё яшчэ памятаем, – зрабіць гэта і будзе найлепшым святкаваннем. Радасных святаў Божага Нараджэння! Святар Аляксандр Тарасевіч Набажэнствы пройдуць у касцёле святых Пятра і Паўла ў г. Капылі: 24 снежня – у 22 гадзіны, 25 снежня – у 11 гадзін.  

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей