Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў тры ўказы, якія рэгулююць работу быццам бы розных сфер, тым не менш усе яны звязаны паміж сабой.
Указам № 504 ад 18 снежня 2015 года кіраўніком дзяржавы вызначаны ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы ўрада Беларусі і Нацыянальнага банка. Пастаўлена задача дасягнення росту: ВУП — не менш за 0,3%, вытворчасці працы — не менш за 1,5%, экспарту тавараў і паслуг — не менш за 3,5%, даходаў насельніцтва — не менш за 0,5%.
Як адзначылі ў Міністэрстве эканомікі, увядзенне сістэмы ключавых паказчыкаў эфектыўнасці з’яўляецца навацыяй. Савету Міністраў даручана вызначыць ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы кіраўнікоў міністэрстваў, канцэрнаў, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, а таксама арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы або ў статутных фондах, дзе палова і больш акцый належыць дзяржаве.
Другі Указ, № 505, зацвердзіў асноўныя кірункі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на наступны год. Так, у 2016 годзе прыярытэтнай мэтай названа зніжэнне інфляцыі да 12 працэнтаў. Такі падыход не прадугледжвае шокаў у эканоміцы. Найважнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны вызначаны, зыходзячы з рэальных паказчыкаў. Пры прыняцці законаў абапіраліся на ўсе лічбы (валавы ўнутраны прадукт, вытворчасць працы, экспарт тавараў і паслуг), якія мелі на той момант. Таксама трэба сачыць за курсам расійскага рубля. Безумоўна, год бу- дзе складаным. Але ўсе лічбы, якія зацверджаны законамі, рэальныя.
Яшчэ адзін дакумент, Указ № 503, тычыцца маладых і шматдзетных сем’яў. Рэалізацыя норм указа, якія прадугледжваюць павелічэнне ў два разы памеру прадастаўляемай маладым і шматдзетным сем’ям фінансавай падтрымкі, прывядзе да павелічэння расходаў мясцовых бюджэтаў на агульную суму Br13,3 млрд у год, астатніх норм указа — не. Прыняцце дакумента дасць магчымасць знізіць нагрузку на бюджэты шматдзетных і маладых сем’яў у перыяд выхавання дзяцей.
БелТа
Комментарии