На саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, які адбыўся ў Маскве, кіраўнікі дзяржаў-членаў прынялі сумесную заяву аб супрацьдзеянні міжнароднаму тэрарызму.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у вузкім складзе, якое доўжылася больш за дзве гадзіны, і ў шырокім, калі далучыліся міністры замежных спраў і іншыя члены дэлегацый.
Прыярытэтнай задачай у барацьбе з тэрарызмам кіраўнікі дзяржаў (удзельнікі АДКБ) назвалі рашучае спыненне дзейнасці групоўкі ІДІЛ. Яны таксама выступілі за фарміраванне шырокай кааліцыі на аснове палажэнняў Статута ААН, нормаў і прынцыпаў міжнароднага права без палітызацыі і папярэдніх умоў. Яны заклікалі ўсе дзяржавы няўхільна выконваць патрабаванні антытэрарыстычных рэзалюцый Савета Бяспекі і Генеральнай Асамблеі ААН.
Лідары дзяржаў-членаў АДКБ лічаць, што падтрыманню стабільнасці на еўразійскай прасторы і ў свеце ўвогуле будуць спрыяць далейшае развіццё супрацоўніцтва ў рамках існуючых рэгіянальных структур і пашырэнне ўзаемадзеяння дзяржаў па пытаннях барацьбы з тэрарызмам.
Асобную ўвагу Савет калектыўнай бяспекі АДКБ надаў перакрыццю крыніц фінансавання тэрарызму. У сваёй заяве лідары краін-членаў таксама падтрымалі нарошчванне намаганняў міжнароднай супольнасці ў барацьбе з тэрарызмам у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы пры паралельным прасоўванні мірнага палітычнага ўрэгулявання праз перамовы паміж урадам Сірыі і шырокім спектрам апазіцыі.
БелТа
На здымку: падчас пасяджэння Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
Комментарии