Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Развiць гарманiчную асобу

28.11.2010
Менавіта ў такую мэту ставіць перад сабой Таццяна Колас, настаўніца беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “СШ №2 г. Капыля імя Ц. Гартнага”, якая будзе прадстаўляць інтарэсы педагогаў Капыльшчыны на ІV Усебеларускім народным сходзе. Нарадзілася Таццяна Анатольеўна ў Капыльскім раёне. З выбарам прафесіі дзяўчыне дапамагла яе бабуля Сцефаніда Іосіфаўна Калянкоўская, якая працавала настаўніцай пачатковых класаў. Навучальная ўстанова, дзе ў свой час вучылася, а зараз працуе Таццяна Колас, стала першай прыступкай у свет навукі. Пасля заканчэння  педуніверсітэта  працавала ў Камсамоль-скай школе, дзе і зразумела, што з выбарам прафесіі не памылілася. “Праца настаўніка цікавая тым, што кожны дзень, не падобны на папярэдні, — пераканана Таццяна Колас. — Ды і праходзіць ён сярод дзяцей —  самых непасрэдных і шчырых істот. Педагогіка ўключае ў сябе і магчымасць рэалізавацца ў творчай дзейнасці, бо правядзенне любога ўрока ці пазакласнага  мерапрыемства, гэта і ёсць творчасць”. Згодна з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, тэрмін атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, якая адпавядае сучасным умовам сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, з 2008 года зноў стаў адзінаццацігадовым. Вялікая ўвага ў рабоце настаўнікаў СШ №2 г. Капыля надаецца сучаснаму ўроку. Сёння настаўнік павінен даваць не толькі якасныя веды, але і знайсці ключык да дзіцячага сэрца, дапамагчы вучням самарэалізавацца. Акрамя прадметных ведаў і навыкаў, на ўроках фар-міруюцца надпрадметныя ўменні. З 1 верасня бягучага года ўступіў у сілу новы Закон Рэспублікі Беларусь “Аб арфаграфіі і пунктуацыі”. Дакумент ускладае асаблівую адказнасць менавіта на настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, абавязкам якіх з’яўляецца  данясенне гэтых змен да ведама дзяцей, бацькоў і іншых настаўнікаў-прадметнікаў. Настаўнікі роднай мовы, як ніхто іншы, на ўроках і ў пазакласнай дзейнасці спрыяюць фарміраванню грамадзяніна, адданага патрыёта сваёй Радзімы, імкнуцца прывіць дзецям любоў да сваёй малой Радзімы, гонар за выдатных землякоў. Адным з асноўных напрамкаў работы калектыву СШ №2 з’яўляецца якасная арганізацыя  факультатыўных заняткаў. Паглыбленае вывучэнне прадметаў дае магчымасць вучням прымаць актыўны ўдзел у навукова-даследчай дзейнасці і алімпіядным руху. За апошнюю пяцігодку ў раёне значна ўмацавалася матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў адукацыі. Вучэбныя кабінеты папоўніліся сучаснай камп’ютарнай тэхнікай, мультымедыйнымі ўстаноўкамі, больш чым на 50% абноўлена тэхнічнае абсталяванне. Вынікам стала паляпшэнне якасці адукацыі, адзначаецца пастаянны рост паспяховасці. Па выніках цэнтра-лізаванага тэсціравання раён увайшоў у тройку лепшых сярод аддзелаў адукацыі Мінскай вобласці. Працэнт паступлення ў ВНУ і ССНУ штогод складае больш за 85%. “Мы ўдзячны дзяржаве за ўвагу да працы настаўніка, прэстыж якой у грамадстве з кожным годам узрастае,  — гаворыць Таццяна Анатольеўна. — Хацелася б, каб і нашай мове быў нададзены асаблівы статус, таму што белару-ская нацыя — гэта тытульная нацыя нашай дзяржавы. Згодна з праектам Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця  краіны  на   2011-2015 гг., у педагагічнай сферы актуальным па-ранейшаму з’яўляецца стварэнне ўмоў для якаснага навучання і выхавання падрастаючага пакалення”. Таццяна БОХАН

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей