Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

В учреждении образования "Ясли-сад №1 г. Копыля" прошла необычная "Осенняя ярмарка"

10.12.2015
На незвычайны «Восеньскі кірмаш» трапілі кіраўнікі ўстаноў дашкольнага выхавання Капыльскага раёна — удзельнікі выязной нарады, якая адбылася ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 1 г. Капыля». [caption id="attachment_44485" align="aligncenter" width="580"]Юныя ўдзельнікі праекта з выхавацелем Ларысай Вярбілай Юныя ўдзельнікі праекта з выхавацелем Ларысай Вярбілай[/caption] Дашкольная ўстанова вось ужо трэці год працуе над рэалізацыяй абласнога педагагічнага праекта «Узаемадзеянне «педагог-дзiця-бацькi» ў працэсе далучэння дашкольнiкаў да культурных традыцый роднага краю». Асноўная мэта праекта — навучыць дзяцей валодаць роднай мовай, ведаць знакамітых і таленавітых людзей Капыльшчыны. «Тады паднімаецца крона, калі беражэш карані», — гэта выслоўе вельмі добра адлюстроўвае мэту праекта. За перыяд яго рэалізацыі праведзена шмат цікавых мерапрыемстваў. Самымі дзейснымі з іх, па меркаванні намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці Наталлі Кульбіцкай, з’яўляюцца народныя святы і абрады. На працягу двух гадоў існавання праекта ў навучальнай установе ладзіліся такія народныя святы, як «Гуканне вясны», «Камаедзіца», «Каляды», «Вялікдзень» і шмат іншых. «Таксама лічым вельмі важным, каб дзеці далучаліся да гэтых каштоўнасцей пры сустрэчах з людзьмі, якія ствараюць культуру ў раёне. Так, у мінулым годзе ў нас была вельмі цікавая сустрэча з Іванам Васілевічам, майстрам народнай беларускай цацкі. Ён прынёс сваю калекцыю, паказаў дзецям практычна, як кавалачак драўніны ператвараецца ў прыгожую цацку. Дзеці спрабавалі самі папрацаваць з інструментамі, — адзначыла Наталля Кульбіцкая. — У гэтым годзе мы запланавалі на базе раённага Цэнтра ткацтва ў аграгарадку Семежава правесці сустрэчу з майстрам па ткацтве. У нас таксама працуе гурток дзіцячага ткацтва, дзе выхаванцы засвойваюць азы гэтага віда народнага рамяства». Плённым стала і супрацоўніцтва дзіцячага сада з артыстамі народнага тэатра гульні і гумару «Капыльскія пацехі», якія разам з дзецьмі ладзяць цікавыя прадстаўленні. У планах адміністрацыі дашкольнай установы выйсці з вядомым калектывам на вялікую сцэну падчас свята гумару, якое традыцыйна адзначаецца ў красавіку. [caption id="attachment_44486" align="aligncenter" width="580"]Вясёлая эстафета з удзелам бацькоў Вясёлая эстафета з удзелам бацькоў[/caption] Як рэалізуецца праект, загадчыкі дзіцячых дашкольных устаноў убачылі падчас прадстаўлення, якое адбылося на імправізаваным восеньскім кірмашы. У прыгожа аформленай зале знайшлося месца і гандлёвым радам, і прыгожай выставе вышытых карцін, аўтарам якіх з’яўляецца былы намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская. Тым часам у актавай зале ў нацыянальных касцюмах разам з выхавацелем Ларысай Вярбілай з’явіліся юныя героі восеньскага кірмашу. Хлопчыкі і дзяўчынкі з жартамі і прымаўкамі гандлявалі, вадзілі карагоды, танцавалі і паказвалі спрыт у вясёлых эстафетах. Паспяховая рэалізацыя праекта не абыходзіцца без удзелу бацькоў. Вось і на восеньскім кірмашы на дапамогу выхавацелям прыйшлі матулі. Яны з дзецьмі з задавальненнем удзельнічалі ва ўсіх вясёлых спаборніцтвах. Таксама разам з артыстамі народнага тэатра гульні і гумару «Капыльскія пацехі» хлопчыкі і дзяўчынкі ўзгадвалі разнавіднасць абутку, а за правільныя адказы атрымлівалі цукеркі. Напрыканцы кірмашу загадчык ясляў-сада № 1 Анжэла Кішко разам з работнікамі ўстановы падарыла прысутным шчырую песню. Пасля своеасаблівай жараб’ёўкі, якая падзяліла ўдзельнікаў нарады на тры групы, загадчыкі ўстаноў дашкольнага выхавання прайшлі па пакоях ясляў-сада, заносячы паметкі ў карты-адзнакі. Мэта такога абходу — выявіць стан прадметна-прасторавага асяроддзя, у якім выхоўваюцца дзеці. Ужо за круглым сталом кіраўнікі ўстаноў дашкольнага выхавання абмеркавалі ўбачанае. У выніку намаганням калектыву ясляў-сада № 1 была дадзена станоўчая адзнака. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей