
У сераду, 2 снежня, членскія білеты і значкі прадстаўнікам маладзёжнага аб’яднання ўручылі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі і старшыня раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Іван Бабко. Першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вікторыя Шостак таксама шчыра павіншавала віноўнікаў урачыстасці с такой значнай падзяй і выказала надзею, што дзяўчаты будуць умацоўваць сваю актыўную жыццёвую пазіцыю і стануць годнымі членамі БРСМ.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии