Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

Ветерану Великой Отечественной войны Николаю Георгиевичу Киселеву исполнилось 90 лет

05.12.2015
Амаль паўстагоддзя таму, у 1958 годзе, Мікалай Георгіевіч Кісялёў прыехаў у Капыль. І застаўся на ўсё жыццё… Киселев-3 Нарадзіўся ветэран Вялікай Айчыннай вайны 5 снежня 1925 года каля Чабаксар, што ў Чувашыі. У Горкаўскай вобласці прайшла яго маладосць. Калі пачалася вайна, Мікалаю было толькі 16. У 1942 годзе  пасля заканчэння курсаў сувязістаў быў накіраваны ў Балагое пад Ленінградам. А з лютага 1943 года ён у вайсковым страі: ваяваў у складзе І і ІІІ Беларускіх франтоў, вызваляў Баранавічы, за што быў узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені, іншыя беларускія гарады. Ёсць у яго скарбонцы ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені, медалі «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За ўзяцце Берліна», «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», шматлікія юбілейныя ўзнагароды. Вайну закончыў у Празе. Затым прадоўжыў свой вайсковы шлях у Мінску, дзе пасля вучобы на паскораным курсе ваеннага вучылішча атрымаў званне лейтэнанта. Да 1958 года служыў у Маскоўскай ваеннай акрузе, а калі выйшаў у запас — пераехаў у Капыль. Вайсковая загартоўка і імкненне быць у гушчы падзей заўсёды былі ўласцівы Мікалаю Георгіевічу. Таму дзе б ён ні працаваў — нязменна карыстаўся аўтарытэтам. А былі ў яго паслуговым спісе праца ў раённым вузле сувязі, МПМК-194, сельгастэхніцы, адкуль і пайшоў на заслужаны адпачынак. З жонкай Соф’яй Фёдараўнай пражылі душа ў душу 41 год. У сям’і нарадзіліся двое сыноў, якіх Кісялёвы выгадавалі годнымі людзьмі, дапамаглі ім атрымаць вышэйшую адукацыю. Мікалай Георгіевіч заўсёды актыўна ўдзельнічае ў рабоце раённага Савета ветэранаў, вялікае значэнне надаючы патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення, часта сустракаючыся са школьнікамі. Шаноўны ветэран прымае віншаванні са сваім 90-гадовым юбілеем. Далучаемся да ўсіх самых шчырых пажаданняў і мы. Маргарыта САКОВІЧ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА   Паважаны Мікалай Георгіевіч Кісялёў! Шчыра і сардэчна віншуем Вас, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, з 90-годдзем з дня нараджэння! Прыміце словы глыбокай удзячнасці і падзякі за Ваш уклад у Вялікую Перамогу! Жадаем Вам добрага здароўя, бадзёрасці, цярпення, любові і павагі родных людзей, шчасця і дабрабыту Вам і Вашым блізкім. Нізкі Вам паклон і доўгіх гадоў жыцця. Раённы Савет ветэранаў

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей