Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

145

Владимир Короткевич — патриот синеокой Беларуси

30.11.2015
У Беларусі  праходзяць шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя  85-годдзю з дня нараджэння слыннага класіка беларускай літаратуры  Уладзіміра Караткевіча.  Фактычна сёлета мы адзначаем і другую дату – 60-годдзе пачатку творчай дзейнасці Уладзіміра Сямёнавіча. На малой радзіме Майстра, у горадзе Оршы, у музеі У. Караткевіча адкрыліся ўнікальная выстава рукапісаў з фондавых збораў музейнага комплексу і мастацкая выстава «Зямля пад белымі крыламі». [caption id="attachment_44088" align="aligncenter" width="580"]Помнік У.Караткевічу ў г.Віцебску Помнік У.Караткевічу ў г.Віцебску[/caption] Адметна, што беларусы змогуць пазнаёміцца ў хуткім часе з салідным 25-томным выданнем твораў «рыцара беларускіх замкаў». Менавіта такі пачэсны эпітэт займеў пры жыцці знакаміты аўтар. Яшчэ ў 2011 годзе выдавецтва «Мастацкая літаратура» пачало гэтае скрупулёзна-энцыклапедычнае выданне твораў пісьменніка. У гэты   збор будуць уключаны творы, якія не друкаваліся пры жыцці пісьменніка, малюнкі, лісты, дзённікі, сцэнарыі дакументальных і мастацкіх фільмаў, інтэрв’ю, выступленні. Тэксты друкуюцца з адмененымі нематываванымі рэдактарскімі і цэнзарскімі праўкамі.  Да збору твораў будуць прыкладзены два кампакт-дыскі: на першым будуць змешчаны вершы і песні ў выкананні Караткевіча, на другім –  яго выступленні на радыё, тэлебачанні, у Саюзе пісьменнікаў, здымкі ў мастацкім фільме «Жыціе і ўзнясенне Юрася Братчыка» («Хрыстос прызямліўся ў Гародні»). Уладзімір Караткевіч у прозе распрацоўваў пераважна гістарычную праблематыку. Ён першым у беларускай літаратуры звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву. З вялікай асалодай мы чытаем і перачытваем безліч разоў яго раманы «Нельга забыць», «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда»,  «Чазенія», «Зброя». У паэзіі  (зборнікі «Матчына душа», «Вячэрнія ветразі», «Мая Іліяда», «Быў. Ёсць. Буду») аўтар паўстае перад намі як патрыёт сінявокай Беларусі.  Ён плённа выкарыстоўваў традыцыі  сусветнай лірыкі і адначасова быў глыбока нацыянальным творцам, выказваючы адмысловую прыхільнасць да роднага  фальклору і гістарычнага сюжэта (вершы «Машэка», «Матчына душа», «Паўлюк Багрым» і інш.). Ён любіў падарожнічаць,  наведаў многія мясціны Беларусі,  Польшчы, Чэхаславакіі.  Многія яго творы і нараджаліся ў дарозе. Вялікі рэзананс выклікаў і яго знакаміты нарыс «Зямля пад белымі крыламі», сама назва якога даўно стала крылатай.  На Беларускім тэлебачанні  вёў праграму «Спадчына», прысвечаную гісторыі і культуры Бацькаўшчыны. Творы пісьменніка перакладзены на рускую, украінскую, латышскую, балгарскую, чэшскую,  англійскую, грузінскую, іспанскую, літоўскую, малдаўскую, мангольскую, нямецкую, польскую, славацкую, таджыкскую, узбекскую, французскую, чувашскую, эстонскую і іншыя мовы.  А  сам  У. Караткевіч  ажыццявіў пераклад   на  родную   мову   твораў  Г.  Катула,   Дж. Байрана, А. Міцкевіча, І. Франко  і інш. Пра класіка створана дакументальная стужка «Быў. Ёсць. Буду», відэафільмы «Успамін» і «Рыцар і слуга Беларусі».  Імя Караткевіча носяць бібліятэкі ў Віцебску, Наваполацку, Оршы, Таліне. Адзін з даследчыкаў яго творчасці  літаратуразнаўца Анатоль Верабей  назваў Караткевіча гонарам і сумленнем беларускай літаратуры, пісьменнікам, які змог цалкам раскрыць душу народа і яго нацыянальны характар, выявіць перадавыя грамадскія і эстэтычныя ідэалы. Канстанцін КАРНЯЛЮК, педагог, краязнаўца, г. Віцебск

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей