Валянціна ШУРАКОВА, дырэктар ДУ «Капыльскі раённы краязнаўчы музей»: «Газета «Слава працы» - мой чаканы сябра»
[caption id="attachment_44122" align="aligncenter" width="580"]

Валянціна Шуракова[/caption]
— Газету «Слава працы» я ўжо даўно і выпісваю, і чытаю. Гэта дакладная крыніца навін пра той горад, раён, краіну, дзе ты жывеш. Раёнка — вялікі сябра музея. Мы ствараем сумесныя праекты, нават адзін з іх прэзентавалі на Міжнароднай выставе «СМІ ў Беларусі». Мяне радуюць краязнаўчыя матэрыялы, якія з’яўляюцца на старонках выдання. Я прагна іх чытаю, каб знайсці штосьці новае. Хацелася б сустракацца з імі часцей. Словам, газета — чаканы сябра, які абавязкова наведае цябе два разы на тыдзень. Таму не трэба скардзіцца на непатрэбнасць і адзіноту, а выпісваць і чытаць сваю раёнку, а таксама прымаць удзел ва ўсіх праектах і справах, што адбываюцца
ў Капылі і раёне
.
Анатоль БУЦЬКО, ветэран сельскагаспадарчай вытворчасці, жыхар аграгарадка Скабін:
[caption id="attachment_44095" align="aligncenter" width="580"]

Анатоль Буцько[/caption]
— Для мяне гэта адно з асноўных выданняў. У абавязковым парадку знаёмства з поштай пачынаю з раёнкі. Як былы кіраўнік сельгаспрадпрыемства ў першую чаргу звяртаю ўвагу на інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу па розных відах работ. І да гэтага часу ўсё параўноўваю, раблю вывады. Таму хацелася б, каб зводкі па сельскай гаспадарцы з’яўляліся часцей. Яшчэ няхай больш будзе пазітыву: расказвайце пра простых людзей працы, адлюстроўвайце іх партрэты, пішыце жыццёвыя гісторыі, няхай на іх прыкладзе вучыцца моладзь, бярыце інтэрв’ю ў кіраўнікоў перадавых сельгаспрадпрыемстваў.
Бліц-апытанне правёў Сяргей КОЗЕЛ.
Фота Марыі ШЭІНАЙ
Комментарии