Закончыўся традыцыйны восеньскі сезон кірмашоў.

У Капылі адбылося шэсць раённых маштабных продажаў сельгаспрадукцыі, якую прадстаўляла большасць сельгасарганізацый раёна, фермерскіх і некаторыя асабістыя падсобныя гаспадаркі. ААТ «Капыльскае», «Старыца-Агра», «Семежава», ф-лу «Лакнея» і РСУП «Бабоўня» пашчасціла пабываць на абласных «Дажынках» у Вілейцы, дзе яны афармлялі свае падвор’і і гасцінна на іх запрашалі ўдзельнікаў свята.
Гандлёвыя і вытворчыя прадпрыемствы Капыльскага райспажыўтаварыства прымалі ўдзел не толькі ў раённых кірмашах, але амаль кожныя выхадныя выязджалі ў іншыя гарады. Прадукцыю ўласнай вытворчасці, а таксама нарыхтаваную агародніну і садавіну яны прапаноўвалі жыхарам Мінска, на рэгіянальных кірмашах у Салігорску, Слуцку, Нясвіжы.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии