У раёне пачаўся другі этап рэспубліканскіх алімпіяд па агульна-адукацыйных прадметах.

Інтэлектуальныя спаборніцтвы пройдуць на працягу трох тыдняў, па суботах, на базе СШ № 2 г. Капыля. Так, 14 лістапада юнакі і дзяўчаты ўжо спрачаліся за званні лепшых матэматыкаў, гісторыкаў, знаўцаў англійскай і нямецкай моў. Знатакі рускай мовы і літаратуры, фізікі, хіміі, працоўнага навучання, інфарматыкі сустрэнуцца 21 лістапада, а беларускай мовы і літаратуры, геаграфіі, астраноміі, біялогіі, грамадазнаўства — 28 лістапада. Пераможцы будуць адстойваць гонар Капыльшчыны на ІІІ этапе, які адбудзецца ў студзені 2016 года.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Комментарии