Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

Механизатор ОАО "Суворово-Агро" Александр Дашукевич в любой работе незаменим

16.11.2015
Сваю дарогу ў прафесію Аляксандр Аляксандравіч Дашукевіч з ААТ «Суворава-Агра» пачынаў у якасці вадзіцеля аўтамабіля. Цяпер працуе на трактары. І не на адным… IMG_7463 — Вось мае верныя памочнікі, — усміхаецца механізатар. — Людзей у гаспадарцы не хапае, таму і даводзіцца выконваць некалькі аперацый. Раніцай і падвечар вязу кармы на фермы на МТЗ-82, а ўдзень, каб не перачапляць агрэгаты, саджуся ўжо за руль трактара «Беларус-921». На ім я звычайна сена ці салому прасую, буракі цукровыя сею — ужо не адзін год у гаспадарцы менавіта я займаюся гэтай культурай. У свой час Аляксандр скончыў Капыльскае ПТВ-211, нядаўна выпускніком гэтай навучальнай установы стаў адзін з яго сыноў — Сяргей. Сёлета юнак убіраў збожжавыя на палетках ААТ «Суворава-Агра» і разам са сваім напарнікам Уладзімірам Мяцельскім намалаціў больш за 1000 тон збажыны. Увогуле, працавітасць, адказнае стаўленне да справы, якой займаешся, — гэта ў Дашукевічаў, відаць, перадаецца ў спадчыну. У канцы мінулага стагоддзя далёка за межамі роднай гаспадаркі было вядома імя перадавой даяркі МТФ «Труханавічы» Валянціны Васільеўны Дашукевіч — маці нашага героя. А  ў 2001 годзе на рэспубліканскім свяце-кірмашы «Дажынкі» ёй нават быў уручаны аўтамабіль «Волга». Дарэчы, у сям’і Аляксандра і Валянціны Дашукевічаў нарадзіліся і выраслі шасцёра дзяцей, з якіх тры сыны і дачка таксама звязалі свой лёс з сельскай гаспадаркай. І ў самога Аляксандра Аляксандравіча ўжо пяцёра дзяцей. Жыве ў Труханавічах, непадалёку ад бацькоўскай хаты. Дом яму пабудавала гаспадарка. Як большасць вяскоўцаў, трымае хатнюю жыўнасць. І Аксана Аляксандраўна, яго жонка, звязана з сельскай гаспадаркай – працуе даяркай на МТФ “Падлужжа”. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей