Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

Патрэбная вёсцы

25.11.2010
[caption id="attachment_4194" align="aligncenter" width="448" caption="Аграном СВК «Мажа-Агра» Алена Іванаўна Радаман"][/caption] Усе прафесіі патрэбны - будаўнік, сталяр, ваенны... Але няма болыш значнай, чым вырошчваць хлеб, бо без кавалка хлеба не сядзе за стол ні багаты, ні бедны, без хлеба спыніцца жыццё. Але сапраўдны кошт хлеба ведаюць толькі тыя, хто вельмі моцна звязаны з зямлёю. Ведае яго і аграном СВК «Мажа-Агра» Алена Іванаўна Радаман. Большую частку свайго жыцця яна прысвяціла менавіта гэтай цудоўнай прафесіі. Працавітасці і адказнасці за справу ёй не займаць. Падчас пасяўной, уборачнай кампаній  працоўны дзень пачынаецца недзе каля 6 гадзін раніцы і заканчваецца позна. А яшчэ і з хатняй гаспадаркай паспявае справіцца. На жаль, вельмі рана пайшоў з жыцця любы муж. Алена Іванаўна за-сталася адна з трыма сынамі. Прыйшлося ёй у жыцці нялёгка. Але жанчына вытрымала ўсе цяжкасці: выгадавала сыноў, дала адукацыю. Старэйшыя Андрэй і Аляксей пасля вучобы засталіся жыць у Мінску, кожны мае сваю сям’ю. Малодшы ж Іван пайшоў па матуліных слядах і таксама працуе ў сельскай гаспадарцы ветэрынарам. Сыны да Алены Іванаўны прыязджаюць у госці вельмі часта. Падрастаюць на радасць бабулі ўнучкі Вікторыя, Аляксандра і Ганна. Хутка жанчына  адзначыць 60-годдзе. Вядома, хочацца ўжо на заслужаны адпачынак, але пакуль Алена Іванаўна працягвае працаваць. Акрамя старання і жадання рабіць нешта для людзей, уласціва аграному СВК «Мажа-Агра» сціпласць і вясковая прастата. Гэта вельмі патрэбны вёсцы чалавек. Ганна ЛЯХ, студэнтка II курса БДПУ імя М.Танка Фота аўтара 

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей