Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

48

Па дапамогу - да «Белай Русi»

25.11.2010
На прамую лінію са старшынёй раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Марыяй Сандрозд паступіла звыш дзесятка зваротаў жыхароў горада і раёна. Усе яны былі накіраваны на разгляд у адпаведныя службы. Як звычайна, большасць пытанняў тычылася жыллёва-камунальнай гаспадаркі, і прыемна адзначыць, што вырашаны яны станоўча. Так, адноўлена вулічнае асвятленне ў г. Капылі па ўсім завулку Пушкіна, па завулку ад вул. Партызанскай да лазні і дзіцячага сада №6, па вул. Цімкавіцкай (у тым ліку каля дома №41), па вул. Вішнёвай. Праведзена падсыпка і грэйдзіраванне па вул. Рамашкі ад дома №1 да дома №30, прагрэйдзіравана і вул. Вішнёвая (дарэчы, як запэўнілі ў ЖКГ, гэты від работ будзе праводзіцца па меры неабходнасці). На зварот Уладзіміра Хлебародава з аг. Грозава наконт падключэння вады ў Капыльскай ЖКГ паведамілі, што пракладка водаправода да прыватных домаўладанняў праводзіцца за кошт сродкаў уладальнікаў дома. Спецыялісты ЖКГ вывучылі сітуацыю на месцы і растлумачылі, што працягласць водаправода ад месца ўрэзкі да дома складае больш за 200 метраў. Пры ўмове правядзення работ У. У. Хлебародаву неабходна набыць трубаправод і запорную арматуру, а правядзенне земляных работ па ўрэзцы будзе выканана пасля заключэння адпаведнага дагавора. У Капыльскім раёне электрычных сетак паведамілі, што праверана работа вулічнага асвятлення ў в. Талмачова, праведзена пераналадка рэле, а ў аг. Цімкавічы заменены ліхтары па вул. Слуцкай у бок могілак. Станоўча вырашана пытанне жыхара аг.  Н. Доктаравічы С. П. Корбута наконт спілавання аварыйнага дрэва і рамонту ўчастка дарогі. Шэраг зваротаў застаецца на кантролі ў старшыні раённай арганізацыі. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей