Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Высокая оценка - работе библиотек

12.11.2015
Работа бібліятэк Дзяржаўнай установы культуры «Капыльская раённая цэнтральная    бібліятэка    імя Анатоля Астрэйкі» была адзначана Граматай Сінадальнага аддзела па рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай праваслаўнай царквы за шматгадовую працу па духоўна-маральным выхаванні і за значны ўклад на карысць асветы. Узнагароджванне адбылося ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі на ІІІ Міжнародным кангрэсе «Бібліятэка як феномен культуры», дзе падводзіліся вынікі І Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання». [caption id="attachment_43592" align="aligncenter" width="580"]IMG_7412 Таццяна Астрэйка з задавальненнем расказвае пра работу бібліятэк[/caption] Аб тым, якая работа вядзецца ў дадзеным напрамку, расказвае загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі Таццяна АСТРЭЙКА: — У апошнія гады ў дзейнасці бібліятэк Капыльскага раёна пашыраецца такі кірунак, як садружнасць бібліятэк з рэлігійнымі ўстановамі. А паклаў пачатак гэтай рабоце вопыт настаяцеля прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы іерэя Паўла Брагіна і матушкі Ангеліны Брагінай сумесна з бібліятэкарам Семежаўскай сельскай бібліятэкі Святланай Калацкай. Гэта і паспрыяла распрацоўцы мэтавай праграмы закладвання асноў выхавання добрага чалавека сродкамі бібліятэкі «Будуем храм у душах». Галоўнымі ўдзельнікамі праекта сталі дзеці, бібліятэкары, царкоўныя служачыя і педагогі. Адзначу, што ў 2013 годзе на базе Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі адбылося адкрыццё духоўна-асветніцкага цэнтра, у якім прынялі ўдзел дырэктар нашай установы Таццяна Серая і Благачынны цэркваў Капыльскай акругі протаіерэй Сергій Чарны. Асабліва поўна і мэтанакіравана рэалізацыя праекта праходзіць у тых бібліятэках, побач з якімі ёсць храмы. Свяшчэннікі ахвотна ўдзельнічаюць у гэтай рабоце, самі прапануюць, у якім напрамку працаваць, каб знайсці ключ да сэрцаў дзяцей і падлеткаў. А нашы пошукі, бібліятэчныя, ідуць адначасова з пошукам лепшых кніг, лепшых спосабаў і метадаў іх рэкамендацый, бо ад таго, што  і як чытаюць дзеці, многае залежыць, якімі будуць яны самі і той свет, у якім ім жыць. Напрыклад, у Быстрыцкай сельскай бібліятэцы вырашылі, што ў акружэнні прыгажосці злу проста не будзе месца. А загадчыца бібліятэкі Ларыса Сцепанчук не стамляецца здзіўляць сваіх чытачоў творчымі знаходкамі, ідэямі, мерапрыемствамі, у якія ўкладвае душу. Сярод мерапрыемстваў, што праходзяць ва ўстанове, — сямейнае свята па кнігах Выдавецтва Беларускага Экзархата. Дарэчы, бібліятэкі раёна ўжо не першы год атрымліваюць кнігі гэтага Выдавецтва. Любімымі для дзяцей з’яўляюцца кнігі Барыса Ганага «Снежный ангел», «Чудик», «Я вернусь». А па кнігах «Кто будет за нас молиться», «Детям о молитве», «Детям о душе»  бібліятэкар аднавіла такую форму работы, як гучныя чытанні, на якіх прысутнічаюць не толькі дзеці, але і іх маці, бабулі, дзядулі. Распрацаваны і «Бібліятэчныя ўрокі ў дзіцячым садку» па кнігах названага выдавецтва. [caption id="attachment_43600" align="aligncenter" width="580"]Рисунок2 Падчас адкрыцця духоўна-асветніцкага цэнтра[/caption] Вялікая работа ў гэтым кірунку вядзецца і ў Ванелевіцкай сельскай бібліятэцы. Бібліятэкар Ніна Роцька цесна супрацоўнічае з Ванелевіцкай СШ і са святарамі: былым настаяцелем Прачысцінскай царквы ў в. Васільчыцы Андрэем Гладкім і іерэем Сяргеем Мархоткам, які ўзначальвае прыход зараз. Так, Тыдзень праваслаўнай кнігі праходзіў пад дэвізам: «На сям’і ляжыць большая частка адказнасці за духоўны стан чалавека». Максімум увагі бібліятэкар удзяляе традыцыям духоўна-маральнага выхавання: прысутнічае на бацькоўскіх сходах, праводзіць гутаркі. На бацькоўскія сходы, пасяджэнні клубаў, Дзень ведаў запрашае іерэя Сяргея Мархотку. Самыя разнастайныя мерапрыемствы праводзяцца і для  людзей сталага ўзросту. Напрыклад, юныя чытачы Бабаўнянскай сельскай бібліятэкі па закліку душы некалькі гадоў таму пераступілі парог Бабаўнянскай бальніцы сястрынскага догляду. Спачатку візіты ў бальніцу мелі выпадковы характар: па-чалавечы хацелася палегчыць жыццё састарэлым людзям. Зараз гэта пастаянная, вельмі важная праца, якой бібліятэкар Святлана Грушэвіч аддае частку свайго жыцця. У арсенале «лекавых сродкаў» было чытанне ўслых, міні-канцэрты, віншавальныя паштоўкі з уручэннем кветак, яблыкаў, вялікія святочныя канцэрты. Краязнаўчаму і духоўна-патрыятычнаму напрамку шмат увагі надае Цімкавіцкая сельская бібліятэка. Шматгадовая праца былых супрацоўніц Надзеі Рудэнка і Зінаіды Станкевіч па краязнаўчай тэматыцы прывяла да стварэння ў бібліятэцы мэтавай выхаваўча-патрыятычнай праграмы. Вядома, што Цімкавічы — радзіма класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага. Таму была арганізавана сумесная работа бібліятэкі і Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага. Трывала ўвайшлі ў практыку вечары-сустрэчы, урокі, гадзіны краязнаўства, дні памяці, сустрэчы з цікавымі людзьмі. У год 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў шмат увагі надавалася патрыятычнаму выхаванню. А каб яно было больш дзейсным, выкарыстоўвалі мясцовыя матэрыялы. Напрыклад, бібліятэкары распрацавалі краязнаўчую гульню «Вандраванні па ваколіцах Цімкавіч», дзе з дапамогай карты Цімкавіч праходзіла знаёмства з тым ці іншым куточкам роднай зямлі. Жыццё патрабуе міласэрнасці. Таму бібліятэкары пры дапамозе супрацоўнікаў Капыльскага ТЦСАН склалі базы даных інвалідаў раёна. Цяпер у кожнай бібліятэцы ёсць інфармацыя пра гэтых людзей, і кожная бібліятэка выбірае сваю форму працы з імі. Цікавы ў гэтым кірунку вопыт Грозаўскай сельскай бібліятэкі. Бібліятэкар Марына Ермалінская арганізавала шэфства над адным са сваіх чытачоў — інвалідам дзіцячага ўзросту. Для яго арганізоўваюцца прадстаўленні тэатра-фланелеграфа, міні-канцэрты ў выкананні дзяцей-чытачоў. Ванелевіцкі цэнтр культуры і вольнага часу арганізуе шахматныя спаборніцтвы ў клубе «Белая ладдзя» з удзелам інвалідаў-калясачнікаў. А лепшым чытачом года ў Старыцкай сельскай бібліятэцы прызнаны інвалід Мікалай Капачэўскі, якого абслугоўвае на даму бібліятэкар Галіна Гайшун. Для пажылых людзей пры Бучацінскай сельскай бібліятэцы створаны клуб «Аднавясковец». Бібліятэкар Валянціна Драбеня цесна і актыўна супрацоўнічае з ветэранскай арганізацыяй і Бучацінскай СШ. Сацыяльнае партнёрства гэтых арганізацый прыносіць свае станоўчыя вынікі — супрацоўніцтва пажылых і дзяцей садзейнічае самаразвіццю асобы дзіцяці. Ды і наогул, бібліятэкары шмат папрацавалі над пытаннем аказання духоўнай падтрымкі людзям, якія не могуць наведаць бібліятэку па стане здароўя і ўзросце.  Для іх наладжана абслугоўванне на даму. Супрацоўнікі бібліятэк пры патрэбе аказваюць і фізічную дапамогу састарэлым людзям. Пры бібліятэках працуюць 63 пункты выдачы літаратуры (з іх 54 пры сельскіх бібліятэках) для абслугоўвання жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак. Але работа бібліятэкараў не была б такой поўнай і цікавай, каб не дапамога святароў. Таму выказваем шчырыя словы падзякі за цеснае супрацоўніцтва і дапамогу: Благачыннаму цэркваў Капыльскай акругі протаіерэю Сергію Чарнаму;  настаяцелю прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы іерэю Паўлу Брагіну і матушцы Ангеліне Брагінай;  былому настаяцелю Прачысцінскай царквы вёскі Васільчыцы айцу Андрэю Гладкаму і цяперашняму іерэю Сяргею Мархотку; настаяцелю Свята-Мікольскай царквы аграгарадка Цімкавічы протаіерэю Міхаілу Мардвінаву; настаяцелю Свята-Троіцкай царквы ў в. Цялядавічы протаіерэю Генадзю Корневу. Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота Паўла ШЭІНА і з архіва бібліятэкі

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей