Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

В Копыле ко Дню Октябрьской революции прошел митинг

11.11.2015
Напярэдадні дзяржаўнага свята — Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі — на цэнтральнай плошчы горада Капыля адбыўся мітынг, прымеркаваны да чарговай гадавіны знакавай падзеі  ў гісторыі нашай краіны. Ля помніка У. І. Леніну сабраліся прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь» і «БРСМ», Камуністычнай партыі Беларусі, ветэраны працы, навучэнцы сярэдняй школы № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага. IMG_7866 Як сведчыць гісторыя, 7 лістапада (25 кастрычніка па старым стыле) 1917 года ў Петраградзе ў выніку ўзброенага паўстання Часовы ўрад быў звергнуты і апублікаваны заклік «Да грамадзян Расіі», у якім паведамлялася пра тое, што ўлада перайшла ў рукі Саветаў. Гэта па- дзея стала адной з самых значных у XX стагоддзі і карэнным чынам паўплывала на далейшы ход гісторыі. — Людзі атрымалі права на адукацыю, на працу, на адпачынак, права ўдзельнічаць у кіраванні краінай.  Гэта пачуццё гаспадара, свядомасць свайго дачынення да лёсу краіны, магчымасць творчасці ў працы давалі выдатныя вытворчыя вынікі, выклікалі энтузіязм і самаадданасць. Дзякуючы Кастрычніцкай рэвалюцыі, беларускі народ здабыў дзяржаўнасць, стварыў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, збярог і ўзбагаціў нацыянальную культуру, — адзначыў у сваім выступленні старшыня каардынацыйнага Савета грамадскага аб’яднання палітычных партый, старшыня Капыльскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Аляксандр Касінскі. Да помніка Леніну прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх арганізацый, ветэраны працы, хлопчыкі і дзяўчынкі ўсклалі жывыя кветкі. Нягледзячы на тое, што гэта падзея лічыцца неадназначнай у гісторыі нашай краіны, але яна дапамагае лепш зразумець наша мінулае і ра- забрацца ў сучаснасці. Самі ідэі аб’яднання і салідарнасці працоўных, роўнасці ўсіх людзей і братэрства застаюцца актуальнымі і ў наш час. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей