Цэнтральная газета цэнтральнага рэгіёна Беларусі святкавала свой юбілей.
На ўрачыстасць, якая адбылася ў Доме прэсы, сабраліся прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, аблвыканкама, грамадскіх арганізацый, калегі з рэспубліканскіх і раённых СМІ.
Намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Матусевіч шчыра павіншаваў калектыў «МП» са знамянальнай датай і ўручыў Падзяку міністра. Ганаровай граматы Міністэрства інфармацыі за шматгадовую і сумленную працу ўдастоены фотакарэспандэнт Анатоль Басаў
(на здымку), рэдактар аддзела сацыяльнай сферы Юлія Брожына.
Прывітальны адрас ад старшыні Мінаблвыканкама Сямёна Шапіры зачытала прэс-сакратар Галіна Трафіменка. Старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі таксама павіншаваў калектыў «Мінскай праўды» і пажадаў плёну ў працы.
Галоўны рэдактар абласной газеты Вольга Шпілеўская зусім нядаўна ўзначаліла калектыў «МП». Яна выказала ўпэўненасць у тым, што выданне будзе ісці ў нагу з часам і стане жаданым у кожнай сям’і. Вольга Аляксандраўна ўручыла падзячныя пісьмы рэдакцыям і калегам. Такой узнагароды за творчае супрацоўніцтва і інфармацыйную падтрымку абласнога выдання ўдастоены і калектыў капыльскай раённай газеты «Слава працы».
Марыя ШЭІНА
Фота аўтара
Комментарии