Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

15 ноября - День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

15.11.2015
IMG_7504-1 Мы адзначаем свята, якое аб’ядноўвае ўсіх, хто любіць сваю родную зямлю і працуе на ёй. Нашы карэспандэнты наведаліся на кожнае прадпрыемства аграпрамысловага комплексу раёна, каб расказаць пра тых, для каго сельская гаспадарка — гэта жыццёвы ўклад, пра людзей, працавітасць, упартасць якіх даюць рэальную аддачу: хлеб, малако, мяса і іншыя прадукты харчавання. Гонар і пашана ім!     Прыміце віншаванні! Шаноўныя аграрыі Капыльшчыны, паважаныя ветэраны вытворчасці! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам. Шчыра дзякуем за вашу самаадданую і сумленную працу ў адной з самых важных галін эканомікі. Вынікі, дасягнутыя працаўнікамі раёна, бясспрэчна, папаўняюць агульнарэспубліканскі каравай. Хлебаробы, жывёлаводы, кіраўнікі і спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў, фермерскіх гаспадарак — кожны на сваім працоўным месцы ўносіць свой уклад у ажыццяўленне харчовай бяспекі краіны. Паспяхова працуюць і калектывы перапрацоўчай прамысловасці. Будучае залежыць ад кожнага з вас, вашай руплівасці, умення, прафесіяналізму. Няхай жа прыгажэюць, багацеюць аграгарадкі, вёскі, больш заможным становіцца жыццё! Жадаем моцнага здароўя, аптымізму, бадзёрага настрою, новых працоўных поспехаў. Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей