На тэрыторыі раёна працягваецца месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. Мы пацікавіліся ў прадстаўнікоў некаторых падраздзяленняў, як ішлі работы на мінулым тыдні.
[caption id="attachment_43435" align="aligncenter" width="580"]

Навядзенне парадку ў гарадскім скверы[/caption]
Алена ОСТРЫКАВА, старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама:
— Да пачатку зімы навокал трэба навесці парадак, а таму работы па добраўпарадкаванні на тэрыторыі сельсавета ідуць амаль штодня. Асаблівая ўвага надаецца вясковым могілкам. Напрыклад, у мінулую пятніцу мы прыбіралі смецце ў Чарнагубаве і Цімкавічах, быў арганізаваны суботнік, падчас якога фарбавалі новую жалезабетонную агаро-джу (256 м), устаноўленую вакол могілак за сродкі, сабраныя жыхарамі Вялікай Раёўкі. На панядзелак былі запланаваны работы на месцы пахаванняў у Вясёлым. Там ужо спілавана 250 старых дрэў, вядзецца іх раскарчоўка, а пасля могілкі таксама будуць агароджаны.
Вялікая работа чакае і ў в. Богараўшчына — жылых дамоў там ужо няма, а вось старыя сады займаюць значную плошчу. Таму плануецца іх выразаць і раскарчаваць (дапамогу акажа ф-л «В. Раёўка»), а вызваленыя землі ўвесці ў сельгасабарот.
Не пакідаем без увагі і старыя пустуючыя дамы. Прынамсі, з дапамогай ф-ла «Аўтапарк № 21» ААТ «Мінскаблаўтатранс» зносім дом па вул. Нясвіжскай у аграгарадку Цімкавічы — гэта ўжо трэці па ліку на гэтай вуліцы.
Пакуль не закончыўся лістапад, няма магчымасці выграбаць апалае лісце, так што гэтыя работы яшчэ наперадзе. У навядзенні парадку прымаюць актыўны ўдзел працаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, размешчаных на тэрыторыі сельсавета. Адгукаюцца на прапанову папрацаваць разам і жыхары населеных пунктаў.
Аляксандр ПАЛЯШЧУК, намеснік дырэктара КУП «Капыльская ЖКГ» па ідэалагічнай рабоце:
— У мінулую суботу працаўнікі нашага прадпрыемства арганізавана выйшлі на работы па навядзенні парадку як у гора-дзе, так і сельскіх населеных пунктах. Удзел у прыборцы ўзялі 280 чалавек. Працавалі на сваіх падведамасных тэрыторыях — ля кацельняў, на каналізацыйна-помпавых станцыях, сартавалі другасныя матэрыяльныя рэсурсы. Вялікая ўвага надавалася гарадскім скверам — мы зграбалі апалы ліст, іншыя раслінныя рэшткі і вывозілі гэта смецце (было задзейнічана пяць адзінак тэхнікі). Ішлі работы і на прыдамавых тэрыторыях. Брыгада лесасекаў з васьмі чалавек прадоўжыла наводзіць парадак на гарадскіх могілках.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии