Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

44

Филиал "Автомобильный парк №21" ОАО "Минскоблавтотранс": Дорогами трудовых успехов

26.10.2015
Ролю і месца аўтамабільнага транспарту ў эканоміцы краіны цяжка пераацаніць. Сетка беларускіх дарог налічвае звыш 86 тысяч кіламетраў, штогод аўтамабілямі перавозіцца больш за 190 тысяч тон грузаў. Свой уклад у гэту справу ўносіць і калектыў філіяла «Аўтамабільны парк № 21» ААТ «Мінскаблаўтатранс». [caption id="attachment_43250" align="aligncenter" width="580"]Дырэктар філіяла Уладзімір Сахар і вадзіцель аўтобуса Валянцін Каласко Дырэктар філіяла Уладзімір Сахар і вадзіцель аўтобуса Валянцін Каласко[/caption] Так, за восем месяцаў бягучага года перавезена 352,2 тысячы тон грузаў, або 120,4% да адпаведнага перыяду мінулага года, і каля 475 тысяч пасажыраў (99,9%). Дырэктар прадпрыемства Уладзімір Сахар, які працуе тут ужо 35 гадоў, лічыць, што ў сённяшняй не вельмі простай сітуацыі неабходна згуртавацца і прыкласці ўсе намаганні, каб не проста трымацца на плаву, а актыўна нарошчваць вытворчыя паказчыкі, ствараць для працаўнікоў прадпрыемства добрыя ўмовы працы, даваць ім магчымасць мець добрую заработную плату, бо, як вядома, аўтамабіліста дарога корміць. Для гэтага пастаянна ідзе пошук новых заказаў, і самая прыемная для кіраўніка карціна, калі на базе няма ніводнай адзінкі тэхнікі. Гэта значыць, што ёсць работа, а адпаведна — і доб- рыя перспектывы. [caption id="attachment_43249" align="aligncenter" width="580"]Надзея Ткачук, старшы інспектар па кадрах Надзея Ткачук, старшы інспектар па кадрах[/caption] Для павышэння эфектыўнасці грузаперавозак важным з’яўляецца ўзровень падрыхтоўкі вадзіцельскіх кадраў. Паводле слоў Уладзіміра Яўгенавіча, вострай праблемы з забяспечанасцю кваліфікаванымі вадзіцелямі ў аўтапарку няма. Касцяк склаўся даўно, і цякучасць практычна адсутнічае. Гэта і вызначае крэдыт даверу кіраўніцтву — людзі ўпэўнены, што без заказаў не застануцца і даражаць сваім працоўным месцам. Прадпрыемства імкнецца да нала- джвання доўгатэрміновых, узаемавыгадных партнёрскіх адносін з заказчыкамі, тут пастаянна ажыццяўляецца кантроль якасці выкананых работ, паляпшаецца сэрвіс, павышаецца аператыўнасць і эфектыўнасць абслугоўвання. Гэта, перш за ўсё, вельмі важна ў адносінах з пасажырамі. У аўтапарку выходзіць на лінію 28 аўтобусаў, якія штодня абслугоўваюць тры гарадскія маршруты, акрамя таго арганізаваны 21 прыгарадны і тры міжгародных. Часта даводзіцца выдзяляць аўтобусы па заяўках розных арганізацый, служб, прыватных асоб. [caption id="attachment_43254" align="aligncenter" width="580"]IMG_7223 Білетны касір Наталля Тарчыла і вадзіцель аўтобуса Аляксандр Ермалінскі[/caption] Стабільнасць работы аўтапарку ў многім залежыць ад працоўнага калектыву, які налічвае 104 чалавекі, палова з іх — вадзіцелі. Многія маюць працоўны стаж 30 і больш гадоў. Падчас расказу пра лепшых працаўнікоў прадпрыемства Уладзімір Сахар у першую чаргу назваў ветэранаў галіны, якія шмат гадоў адпрацавалі ў аўтапарку. Гэта Іван Ціхановіч, Зоя Віннічак, Ларыса Казлова, Людміла Гурыновіч і многіх іншых, якія хаця знаходзяцца на заслужаным адпачынку, але пастаянна цікавяцца справамі роднага прадпрыемства. Шмат гадоў аддалі працы ў аўтапарку Уладзімір Марушэўскі, Уладзімір Варчэня, Анатоль Шчурскі, Людміла Кулікоўская. Адзін з лепшых вадзіцеляў аўтобуса Іван Каляда ўжо 40 гадоў на прадпрыемстве. Старанна працуюць яго таварышы-«аўтобуснікі» Анатоль Казак, Юрый Дарашэвіч, Мікалай Шыдлоўскі, Рыгор Холад і многія іншыя. [caption id="attachment_43253" align="aligncenter" width="580"]Механік Аляксандр Астроўскі і вадзіцель аўтобуса Аляксандр Сердзюкоў Механік Аляксандр Астроўскі і вадзіцель аўтобуса Аляксандр Сердзюкоў[/caption] — Хачу адзначыць і маладых вадзіцеляў, — гаворыць Уладзімір Яўгенавіч. — Хаця і нядаўна яны прыйшлі да нас на працу, але ўжо добра зарэкамендавалі сябе. Гэта Дзяніс Шчатко, Аляксандр Сянюк, Андрэй Гаўрыленка, Максім Кузьміч. Толькі самыя лепшыя словы можна сказаць у адрас Мікалая Мяцельскага, Дзмітрыя Коласа, Анатоля Каско, Анатоля Бароўскага, Алега Дуная. Не інакш, як «мясцовым Кулібіным» мы называем Валерыя Гурына — гэта незаменны спецыяліст, дакладных спраў майстар. Ён у нас лічыцца кавалём-меднікам, але здольны адрамантаваць амаль усё. З самымі мудрагелістымі праблемамі вадзіцелі звяртаюцца менавіта да Гурына. [caption id="attachment_43252" align="aligncenter" width="580"]Вадзіцель МАЗа Мікалай Мяцельскі Вадзіцель МАЗа Мікалай Мяцельскі[/caption] У пераліку лепшых прагучалі імёны электрагазазваршчыка Андрэя Сняжко, манціроўшчыка шын Сяргея Ходзіна, слесара Аляксандра Патапава. З цеплынёй кіраўнік гаварыў пра галоўнага бухгалтара Таццяну Вішнеўскую, начальніка аўтастанцыі Вітольда Дамяняку, галоўнага інжынера Івана Пішчэўскага, старшага білетнага касіра Святлану Уласік, білетных касіраў Наталлю Гурскую і Святлану Горбач і многіх іншых. Многія работнікі прадпрыемства да прафесійнага свята атрымалі заслужаныя ўзнагароды розных узроўняў. Асобна хочацца адзначыць, што сёлета вадзіцель аўтобуса Валянцін Каласко за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё транспартнай галіны ўзнагароджаны нагрудным знакам «Ганаровы работнік ААТ «Мінаблаўтатранс». [caption id="attachment_43251" align="aligncenter" width="580"]Каваль-меднік Валерый Гурын і вадзіцель МАЗа Аляксандр Рыла Каваль-меднік Валерый Гурын і вадзіцель МАЗа Аляксандр Рыла[/caption] Напрыканцы размовы Уладзімір Яўгенавіч папрасіў перадаць свае шчырыя віншаванні з прафесійным святам не толькі ў адрас працаўнікоў свайго калектыву, але ўсім тым, хто працуе ў транспартнай галіне, партнёрам-дарожнікам і вадзіцелям аўтамабіляў. Пажадаў моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах і зялёнага святла на дарогах.
Карысны адрас:
Філіял «Аўтамабільны парк № 21» ААТ «Мінскаблаўтаранс» Аграгарадок Цімкавічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць, Рэспубліка Беларусь  223920 Тэл. (+375-1719) 43-6-53.
Маргарыта САКОВІЧ  Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей