Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

В ОАО "Старица-Агро" полным ходом идет поднятие зяби

21.10.2015
Узняцце зябліва, або восеньскае ўзворванне — адзін з найважнейшых агратэхнічных прыёмаў. Па-першае, ён садзейнічае павышэнню культуры земляробства, па-другое — паскарае падрыхтоўку сельгасарганізацый да веснавой сяўбы і гарантуе іх хуткае ўключэнне ў пасяўную. IMG_7098 Да таго ж, гэты прыём скарачае тэрміны яе правядзення і прадухіляе рост пустазелля. Гэты тэхналагічны прыём дазваляе аграрыям дасягаць павышэння ўраджайнасці культур, якія будуць пасеяны на ўзараных з восені плошчах. Разумеючы ўсе плюсы восеньскай апрацоўкі глебы, аграрыі Капыльшчыны стараюцца ўвосень як мага больш заараць зямлі. У ААТ «Старыца-Агра» неабходна падняць зябліва на плошчы 3440 гектараў. Зараз работы выкананы на 1880 га, што складае 55% да плана. «Тэхніка для ўзняцця зябліва ў нас маецца ў дастатковай колькасці, — адзначыў падчас гутаркі дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Рудакоўскі. — На ворыве ў полі звычайна працуюць чатыры энерганасычаныя трактары на базе МТЗ-3022 і 3522 з васьмі- і дзевяцікарпуснымі плугамі. Сёння крыху стрымлівае нас фінансавы бок: ёсць праблемы па закупцы паліва. Са слуцкай нафтабазы авансам узялі гаручае, зараз прыходзіцца гасіць гэты доўг і часткова закупляць дызпаліва для вядзення далейшых работ». [caption id="attachment_43132" align="aligncenter" width="580"]Намеснік дырэктара ААТ “Старыца-Агра” па раслінаводстве Аляксандр Логіш (злева) і механізатар Міхаіл Бендзь Намеснік дырэктара ААТ “Старыца-Агра” па раслінаводстве Аляксандр Логіш (злева) і механізатар Міхаіл Бендзь[/caption] Зыходзячы з вопыту гэтага года, калі ападкаў было ў дэфіцыце, узняцце зябліва, па меркаванні кіраўніка гаспадаркі, цяпер дазволіць павысіць утрыманне вільгаці ў зямлі. Але аграрыі ААТ «Старыца-Агра» спадзяюцца не толькі на надвор’е і ворыўнае земляробства. На частцы палёў, дзе раслі буракі, бульба (а сёлета гэта землі ля вёсак Слабада-Кучынка, Роспы і Харытонаўка) ужо каторы год выкарыстоўваюць і такі прыём апрацоўкі глебы, які называецца безадвальным. Для гэтага ў сельгаспрадпрыемстве маюцца два глыбокарыхліцелі і два дыскатары. Менавіта такі падыход дазваляе разбурыць так званую плужную падэшву і паляпшае паветраны  рэжым глебы; дае проціэразійны эфект, паскарае тэмпы зябліўнай апрацоўкі і захоўвае вільгаць. Цяпер у гаспадарцы рыхтуецца глеба пад бульбу, яравыя і кукурузу. На ворыве ў час наведвання гаспадаркі працавалі два энерганасычаныя трактары. Адным з іх кіраваў вопытны механізатар Міхаіл Бендзь. На палетку, які размяшчаецца недалёка ад вёскі Садкі, у наступным годзе плануюць пасеяць буракі, таму і апрацоўка павінна быць якаснай. За ходам работы сачыў намеснік дырэктара гаспадаркі па раслінаводстве Аляксандр Логіш. Каля 20 гектараў у дзень удаецца праходзіць механізатару. Па прызнанні Міхаіла Іванавіча, зямля стала крыху больш вільготнай і апрацоўваць яе ўжо значна лягчэй. [caption id="attachment_43134" align="aligncenter" width="580"]Механізатар Мікалай Сасіновіч Механізатар Мікалай Сасіновіч[/caption] Яшчэ адзін трактар, які, дарэчы, разам з новенькімі плугамі гаспадарка атрымала толькі ў гэтым годзе, заўважылі на палетку паміж вёскамі Русакі і Свідзічы. Мікалай Сасіновіч на трактары МТЗ-3022 амаль заканчваў узворваць шматгектарны палетак. «Вось дажджы прайшлі і арэцца зусім інакш, — гаворыць Мікалай Іванавіч. — Ворыва вяду з 6 жніўня, і ёсць з чым параўноўваць. Зямля была зусім цвёрдая і сухая, здараліся нават паломкі. Даводзілася рамантаваць плугі: мянялі лемяшы і долаты. Цяпер з выкананнем даведзенага задання спраўляюся без асаблівых праблем». У гаспадарцы за кастрычнік плануюць правесці ворыва на плошчы каля 600 га, яшчэ на 300 га будзе выкарыстана чызельная апрацоўка. Як адзначыў кіраўнік гаспадаркі, дзесьці да 10 лістапада гэта работа будзе завершана. У сельгаспрадпрыемстве добра разумеюць: калі не ўзараць зямлю восенню, то вясной для іх нагрузка будзе падвойнай. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей