Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

Помощь родителей - добровольная

21.10.2015
Бацькоўская дапамога ўстанове адукацыі можа аказвацца толькі добраахвотна. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БелТА ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі Беларусі, каменціруючы пытанні бацькоў і кіраўнікоў устаноў, што паступаюць у ведамства. Як адзначылі ў прэс-цэнтры, спецыяльна збіраць пэўную суму не мае права ні бацькоўскі камітэт, ні педагагічныя работнікі. У адпаведнасці з палажэннем аб папячыцельскім савеце ўстановы адукацыі фінансаванне школ, гімназій, ліцэяў можа ажыццяўляцца з розных крыніц, не забароненых заканадаўствам. Для вырашэння актуальных задач папячыцельскі савет можа прапанаваць прыцягнуць дадатковыя крыніцы фінансавання, у тым ліку спонсарскую дапамогу і сродкі бацькоў, расказалі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі. Пры гэтым важна ведаць, што бацькоўская дапамога можа аказвацца толькі на добраахвотнай аснове шляхам пералічэння сродкаў афіцыйна — па квітанцыі на разліковы рахунак установы адукацыі.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей