Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Копыльщина: на выборы, как на праздник

15.10.2015
11 кастрычніка, у асноўны дзень выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на ўсіх 36 выбарчых участках, утвораных у Капыльскім раёне, ішло актыўнае галасаванне за прэтэндэнтаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду. Сур’ёзная падрыхтоўчая работа ў арганізацыі выбарчай кампаніі праведзена выканаўчай уладай. Усё было зроблена для таго, каб выбары прайшлі спакойна, цывілізавана і дэмакратычна. На выбарчых участках створаны неабходныя ўмовы для выбарчага працэсу, які праходзіў у адпаведнасці з нашым выбарчым кодэксам. Было задзейнічана шмат грамадзян, занятых як у рабоце ўчастковых выбарчых камісій,  так і ў якасці назіральнікаў. Актыўнасць выбаршчыкаў была дастаткова высокай. Жыхары горада і сельскіх населеных пунктаў ішлі аддаць свой голас у падтрымку таго ці іншага кандыдата ў Прэзідэнты з самай раніцы. На ўчастак прыходзілі цэлымі сем’ямі, з маленькімі дзецьмі. Людзі разумелі, што ад іх выбару залежыць будучыня дзяцей і краіны. У гэтым нам удалося ўпэўніцца, непасрэдна пабываўшы на некаторых участках і пагутарыўшы з выбаршчыкамі. Настрой жыхароў Капыльшчыны быў святочна-прыўзняты. Кожны ставіўся да выканання свайго грамадзянскага абавязку сур’ёзна і адказна. На Ванелевіцкі ўчастак для галасавання № 25, які размясціўся ў мясцовай адзінаццацігодцы, ужо з самай раніцы спяшаліся людзі. Як расказала старшыня ўчастковай камісіі Наталля Пішчэўская, многія жыхары Ванелевіч і навакольных вёсак (48%) скарысталі магчымасць датэрміновага галасавання. [caption id="attachment_42981" align="aligncenter" width="580"]Святлана і Васіль Ясючэні, аг. Н. Доктаравічы Святлана і Васіль Ясючэні, аг. Н. Доктаравічы[/caption] — Астатніх мы чакаем на ўчастку для галасавання, — адзначыла Наталля Дзмітрыеўна. — Нашы вяскоўцы заўсёды вельмі сур’ёзна і адказна адносяцца да такой важнай палітычнай справы, а таму ўпэўнена, што яўка выбаршчыкаў будзе вельмі высокай. З падвозам людзей дапамагае мясцовая гаспадарка — дырэктар ААТ «Піянер-Агра» Аляксандр Рыгоравіч Макарчук выдзеліў аўтобус. Тых выбаршчыкаў, якія па стане здароўя не могуць прыехаць на ўчастак для галасавання, па іх папярэдняй заяўцы наведаем на даму. Напрыклад, ёсць такая вёска Перавоз, дзе пражываюць толькі два працаздольныя жыхары. Астатнія вяскоўцы чакаюць нашага прыезду. Праз гадзіну-другую распачнецца канцэрт, які падрыхтавалі работнікі мясцовага Дома культуры. Ён носіць вельмі сімвалічную назву — «Зямля пад белымі крыламі». Працуе і буфет. Дарэчы, у буфеце, які размясціўся непадалёку ад участка для галасавання, працавала прадавец мясцовага магазіна Святлана Барысевіч. Яна і расказала, што тут могуць набыць выбаршчыкі: — Сёння мы прапануем даволі шырокі выбар харчовых тавараў. Гэта перш за ўсё прадукцыя прадпрыемстваў нашага райспажыўтаварыства: смажаная рыба, піражкі, катлеты, рулеты, булачкі. Ёсць у нас ёгурты, сыркі, пячэнне, цукеркі, разнастайныя фрукты, напіткі, у тым ліку і спіртныя. Пры жаданні можна выпіць каву альбо гарбату, ёсць магчымасць разагрэць ежу ў мікрахвалевай печы. Спадзяюся, што ўся наша прадукцыя будзе даспадобы. Старшыня ўчастковай камісіі Грозаўскага ўчастка для галасавання № 1 Людміла Карусейчык таксама адзначыла, што выбары праходзяць у спакойнай атмасферы, вяскоўцы з задавальненнем спяшаюцца ў мясцовую школу, дзе размясціўся ўчастак. Па ўсім відаць, што яны неабыякавыя да таго, па якім шляху далей пойдзе наша дзяржава. Улічваючы, што многія жыхары аддаленых населеных пунктаў не маюць магчымасці дабрацца ў Грозава, былі арганізаваны выезды груп з ліку членаў участковай камісіі. Разам з адной такой групай мы наведаліся ў вёску Яўсеевічы. [caption id="attachment_42982" align="aligncenter" width="580"]У прысутнасці членаў выбарчай камісіі галасуе Я. П. Ярашэвіч, в. Яўсеевічы У прысутнасці членаў выбарчай камісіі галасуе Я. П. Ярашэвіч, в. Яўсеевічы[/caption] Як расказала Таісія Дарашэвіч, сакратар участковай камісіі, вяскоўцы з нецярплівасцю чакаюць іх візіту. Апранутыя ў самае лепшае адзенне, бабулі і дзядулі выходзяць на двор, а то і на вуліцу, хвалююцца, каб хаця іх не прамінулі. [caption id="attachment_42983" align="aligncenter" width="580"]Працуе буфет у в. Камсамольская Працуе буфет у в. Камсамольская[/caption] Мы прыпыніліся ля дома Яўгеніі Паўлаўны Ярашэвіч, якая разам з мужам Аляксандрам Акімавічам выйшла сустракаць членаў участковай камісіі на вуліцу. — Я ўжо на пенсіі, — дзеліцца жанчына, — доўгі час працавала ў калгасе, затым загадчыцай магазіна. Усяго ў жыцці давялося зведаць: было нямала добрага, і бяда бокам не абыходзіла. Таму хочацца, каб нашы дзеці і ўнукі жылі шчасліва, у мірнай і заможнай краіне, каб спалі спакойна і былі ўпэўнены ў заўтрашнім дні. За гэта сёння і галасуем. На выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь працавалі і шматлікія назіральнікі. Яны прадстаўлялі органы ўлады і самыя розныя грамадскія арганізацыі. Наведалі раён і прадстаўнікі АБСЕ і СНД. Трэба сказаць, што ў сваіх меркаваннях яны былі аднадушныя: выбары праходзяць адкрыта і вельмі празрыста. Практычна на кожным участку для галасавання ў якасці назіральнікаў былі ветэраны. Святлана Іванаўна Астрэйка — добра вядома жыхарам вёскі Слабада-Кучынка. Раней яна працавала ў сельвыканкаме, цяпер узначальвае пярвічку ветэранскай арганізацыі. І ў якасці назіральніка выступае не першы год. Паводле слоў Святланы Іванаўны на Слабада-Кучынскім участку для галасавання № 6 выбары праходзяць вельмі спакойна. Вяскоўцы добра ведаюць парадак галасавання — па ўсім відаць, што яны пільна сачылі за ходам выбарчай кампаніі. — Вельмі радуе, што ўсе зацікаўлены, каб гэта важная палітычная падзея ў нашай краіне прайшла як мае быць, — расказвае назіральнік. — З самай раніцы наш участак наведаў і дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Анатольевіч Рудакоўскі. Пацікавіўся, ці ўсё ў парадку, ці патрэбна якая дапамога. Выдзеліў транспарт, каб працаўнікі гаспадаркі, якія ў гэты дзень заняты на вытворчасці, таксама змаглі аддаць свой голас. [caption id="attachment_42987" align="aligncenter" width="580"]Цімафей і Ірына Казачэўскія з г. Капыля галасуюць за мір і шчаслівую Беларусь Цімафей і Ірына Казачэўскія з г. Капыля галасуюць за мір і шчаслівую Беларусь[/caption] Святочная атмасфера панавала ў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і на гарадскіх участках для галасавання. На фізкультурна-аздараўленчым комплексе, дзе размясціўся Партызанскі ўчастак для галасавання № 20, нас сустрэў старшыня ўчастковай камісіі Мікалай Жук. Мікалай Васільевіч адзначыў, што ўсяго на ўчастку сваё права аддаць голас за кандыдата могуць скарыстаць 822 выбаршчыкі, з іх датэрмінова прагаласавалі 41,4%. — І сёння актыўнасць гараджан вельмі высокая, — расказвае старшыня камісіі. — Ідуць і пажылыя людзі, і моладзь. Многія з дзецьмі. Усе жадаюць выказаць сваю актыўную жыццёвую пазіцыю, каб быць упэўненымі ў будучыні для сябе, для сваіх дзяцей і ўнукаў. Так, Ганна Адамаўна і Анатоль Іванавіч Калянкоўскія, якія пражылі разам не адзін дзясятак гадоў, са шчырасцю падзяліліся сваімі думкамі: — Мы галасуем, каб наша Беларусь квітнела, каб багацеў наш працавіты народ і заставаўся такім жа добрым, гасцінным. Выбары для нас заўсёды былі вялікім святам. У гады нашай маладосці, калі ўсе выбаршчыкі галасавалі ў адзін дзень, людзі пачыналі збірацца яшчэ далёка да адкрыцця ўчасткаў. Прыязджалі на конях, машынах. Як зараз, усюды гучалі песні, вясёлы смех. Прылаўкі магазінаў і іншых гандлёвых кропак ламаліся ад прысмакаў, увечары заўсёды былі танцы… Словам, свята — на ўвесь дзень. [caption id="attachment_42984" align="aligncenter" width="580"]Старшыня ўчастковай камісіі Камсамольскага ўчастка для галасавання № 4 Васіль Трус віншуе Уладзіміра Коўзуна і Аляксандра Харытончыка, для якіх гэтыя выбары - першыя ў жыцці Старшыня ўчастковай камісіі Камсамольскага ўчастка для галасавання № 4 Васіль Трус віншуе Уладзіміра Коўзуна і Аляксандра Харытончыка, для якіх гэтыя выбары - першыя ў жыцці[/caption] Такім жа адчуваннем свята падзяліліся Цімафей і Ірына Казачэўскія, якія завіталі на ўчастак для галасавання са сваёй малодшай дачушкай першакласніцай Ксюшай. Іх думкі таксама сугучны меркаванням пераважнай большасці ўдзельнікаў выбарчай кампаніі: «Мы галасуем за мір, за спакой, за шчаслівую квітнеючую Беларусь! За парадак як у кожнай сям’і, так і ва ўсёй краіне!». На Навадоктаравіцкім участку для галасавання № 24 для таго, каб аддаць свой голас за будучага Прэзідэнта Беларусі, у спісы для галасавання ўключаны 694 выбаршчыкі з васьмі населеных пунктаў. Датэрмінова сваё волевыяўленне выказалі 37% ад агульнай колькасці. Непасрэдна ў сам дзень галасавання на ўчастак таксама ішлі людзі. Сярод іх — Святлана і Васіль Ясючэні. Яны — ветэраны працы, але да гэтага часу па меры магчымасці дапамагаюць роднай гаспадарцы. Дзень выбараў лічаць сапраўдным святам, таму не засталіся абыякавымі і завіталі ў сельвыканкам, дзе размясціўся выбарчы ўчастак, каб прыняць удзел у важнай палітычнай кампаніі. Па іх словах, яны прагаласавалі за мірную будучыню нашай краіны, за тое, каб спакойна ў ёй жылі іх дзеці і ўнукі. [caption id="attachment_42985" align="aligncenter" width="580"]Юныя артысты І. Яроцкі, П. Зарамбоўская, Д. Цімашэнка з аг. Пясочнае Юныя артысты І. Яроцкі, П. Зарамбоўская, Д. Цімашэнка з аг. Пясочнае[/caption] Асаблівай адметнасцю Камсамольскага ўчастка для галасавання № 4 у дзень выбараў стала тое, што сюды прыйшлі і тыя, хто сёлета галасуе ўпершыню. У іх ліку Уладзімір Коўзун і Аляксандр Харытончык. Іх вітаў старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Васіль Трус: — Сёння ў вас незвычайны дзень, — адзначыў Васіль Мікалаевіч. — Так супала, што вы галасуеце ўпершыню і аддаяце свой голас за будучага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Вельмі радуе ваша грамадзянская пазіцыя, бо вы не засталіся ўбаку і выканалі свой грамадзянскі абавязак. За вамі будучыня нашай краіны. З гэтай нагоды юнакі атрымалі віншавальную паштоўку за подпісам старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, невялікія падарункі ад райкама ГА «БРСМ» і ўчастковай выбарчай камісіі. Як падзяліліся Уладзімір і Аляксандр, для іх гэта быў хвалюючы і незабыўны момант у жыцці, які назаўсёды застанецца ў памяці. [caption id="attachment_42986" align="aligncenter" width="580"]Галасуюць Людміла і Анатоль Нічыпаровічы, аг. Пясочнае Галасуюць Людміла і Анатоль Нічыпаровічы, аг. Пясочнае[/caption] Святочным канцэртам «Беларусь — мая Радзіма» сустракаў сваіх наведвальнікаў Песачанскі ўчастак для галасавання № 7. Вучні мясцовай школы, удзельнікі мастацкай самадзейнасці, аднакласнікі Іван Яроцкі, Паліна Зарамбоўская, Даніла Цімашэнка, а таксама іх старэйшыя сябры Алеся Шаблюк, Алеся Астрэйка, Васіль Калпак, Яна Жук пад кіраўніцтвам дырэктара мясцовага Цэнтра культуры і вольнага часу Любові Карповіч падрыхтавалі цудоўную тэматычную праграму. Як адзначыла старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Святлана Астрэйка, гледачамі канцэрта сталі не толькі мясцовыя жыхары аграгарадка, але і выхаванцы Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната, якія прыйшлі ўпершыню аддаць свой голас. Матэрыялы падрыхтавалі Маргарыта САКОВІЧ  і Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей