Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

Анжела Конончик: "Нас всех объединяет профсоюз"

13.10.2015
Пярвічная прафсаюзная арганізацыя ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс» — адна з самых шматлікіх і лепшых у раёне. У райаграсэрвісе развіта практыка сацыяльнага партнёрства. Прафсаюзны камітэт цесна супрацоўнічае з адміністрацыяй на чале з дырэктарам Анатолем Чаркасом. Сумесна разглядаюцца вытворчыя пытанні, па ахове і рэжыме працы. На прадпрыемстве створана камісія, якая кантралюе выкананне калектыўнага дагавора. Члены прафкама вырашаюць сацыяльна-бытавыя пытанні, займаюцца культурна-масавай, фізкультурна-аздараўленчай і выхаваўчай работай. [caption id="attachment_42958" align="aligncenter" width="580"]Анжэла Канончык (у цэнтры) з прафсаюзнымі актывістамі Анжэла Канончык (у цэнтры) з прафсаюзнымі актывістамі[/caption] Пра арганізацыю работы пярвічкі гутарым са старшынёй прафсаюзнай арганізацыі райаграсэрвісу Анжэлай Канончык, якая ўзначальвае яе ўжо пяць гадоў. «Наша пярвічка — гэта звыш 400 чалавек (сюды ўваходзяць і работнікі сельгасфіліяла «Руднае»), — расказвае Анжэла Іванаўна. — Вядома, у калектыве людзі з рознымі перакананнямі і прынцыпамі, рознага ўзросту, але мы заўсёды ўмеем прыйсці да згоды. Нас усіх аб’ядноўвае прафсаюз. Менавіта ён стаіць на абароне нашых правоў і сацыяльных гарантый. У нашых радах знаходзяцца людзі, неабыякавыя да лёсу роднай краіны. Вось і зараз, у перыяд важнай палітычнай кампаніі, многія з нашых членаў уваходзяць у склад участковых выбарчых камісій, з’яўляюцца назіральнікамі. Пераканана, што члены прафсаюза зробяць свой выбар, каб наша Беларусь квітнела і развівалася». Адным з асноўных кірункаў работы прафкама райаграсэрвісу з’яўляецца арганізацыя грамадскага кантролю за станам аховы працы, за тэхнікай бяспекі. Таму тут імкнуцца стварыць спрыяльныя ўмовы для працы і адпачынку. Эфектыўны прафсаюзны кантроль на прадпрыемстве і за захаваннем працоўнага заканадаўства. З гэтай мэтай створана камісія па ахове працы, працуюць грамадскія інспектары. Увогуле ў калектыве жыццё дастаткова насычанае. Работнікі прадпрыемства прымаюць удзел у раённых спаборніцтвах па розных відах спорту і добра там выступаюць, пра што сведчаць шматлікія граматы і дыпломы. Для падтрымання добрай фізічнай формы за кошт прафсаюзных узносаў набываюцца абанементы на наведванне фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Таксама набываюцца білеты на наведванне разнастайных канцэртаў, што праходзяць у Капылі, арганізоўваюцца паездкі па славутых мясцінах Беларусі, а таксама ў тэатры і цырк. Прафсаюзная арганізацыя асаблівую ўвагу ўдзяляе ветэранам працы. Тут створана ветэранская арганізацыя. Прадпрыемства дапамагае былым работнікам, іх віншуюць з прафесійнымі і дзяржаўнымі святамі. Таксама ў дні юбілеяў і нараджэння не застаюцца без увагі і тыя, хто працуе зараз. «Задача прафсаюза — быць падтрымкай кожнаму працаўніку, — гаворыць Анжэла Іванаўна. — Над вырашэннем гэтай задачы мы і працуем». Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей