Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

С поэтической тетради Тамары Стецко

13.10.2015
Візітная картка image Тамара Стэцко нарадзілася ў вёсцы Дзярэчына Капыльскага раёна. Вучылася ў Быстрыцкай сярэдняй школе, затым у Мінскім прамысловым каледжы. Уладкавалася эканамістам у ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне» і да гэтага часу працуе там. Мае дзвюх дачок і трох унукаў. Піша вершы і апавяданні на рускай і беларускай мовах. Друкавалася ў часопісе «Акно», альманаху «Гоман», у зборніках «Подыхам адзіным», у зборніку «Проза 2010», а таксама ў розных газетах Брэсцкай і Мінскай абласцей. Асноўныя тэмы аўтара – гэта любоў да Радзімы, тэмы вайны, успаміны, бытавыя праблемы, звязаныя з яе асабістымі назіраннямі. Тамара Аляксандраўна прызнаецца, што натхненне зыходзіць з добрых падзей у яе жыцці. Калі дзеці радуюць сваімі поспехамі, то гэта дае штуршок для напісання новага твора. Прадстаўляем вам падборку яе прыгожых вершаў. Маразянкi Плывуць дзяцiнства ўспамiны, Дзярэчына, мацi,  цагляная хата, Маей старонкi куточак мiлы, Чым памяць i сэрца заўжды багаты. Чатыры дзяўчынкi, бы тыя птушкi, Раслi, шчабяталi штосьцi заўзята. «Мае маразянкi, мае дачушкi,» - Так называў нас ласкава тата. Нядоўгай шчасце цягнулася стужкай, З жыцця пайшоў заўчасна тата, Сiротамi сталi яго дачушкi, Маркотнай i сумнай цагляная хата. Ды толькi жыцце не стаiць на месцы, Раслi, расцвiталi дзяўчаты, як кветкi, «Пабач, маразянкi ўжо нявесты,» Гудзелi на лаўцы пад лiпай суседкi. Птушкамi замуж ляцелi дзяўчаты, Зяцямi, унукамi поўнiцца хата, I мацi сказала ў суме зацятым: «Цяпер бы сямейку пабачыў тата!»   Мае дзяцiнства На досвiдку рана ўстану, Бягу па расе да ракi, Плывуць дзе клубамi туманы, Ды плешчуць у вадзе шчупакi. Iмчыць дзе праменчык па крузе, Бо сонца ўстае пакрысе, Бялее хусцiнка на лузе, Там мацi каровак пасе. Бягуць мае ногi да мацi Па росным рачным берагу, Каровак на змену ёй пасвiць На ранку цяпер я бягу. Кароўкi пад пiльным наглядам, Па росным брыдуць мурагу, Дзяцiнства таго далягляды У сэрцы сваiм берагу. Снуюць успамiны, бы птушкi, I мроiцца зноў i зноў, Як ад заснуўшай пастушкi Кароўкi ўцякалi дамоў.   Паўлік З ранку чуецца гамонка Пра сонца, пра зялёны луг, Пра беларускую старонку Чытае вершы наш хлапчук. Ён нарадзіўся беларусам, Ён у Беларусі будзе жыць, І мовяць дзіцячыя вусны, Як будзе Радзіму любіць. Звініць голас звонка, чыста, Стараецца малы хлапчук, Пра васількі і пра рамонкі Чытае вершы мой унук. Падборку падрыхтаваў Павел ШЭІН  

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей