Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

20

В нашем районе стартовала Неделя матери

11.10.2015
il-mama-ya У нашым раёне, як і ва ўсёй рэспубліцы, стартаваў Тыдзень маці. Розныя мерапрыемствы, акцыі, ушанаванні будуць прысвечаны дарагім матулям. Тэматычная праграма Тыдня маці ўключае як мерапрыемствы, якія ўжо сталі традыцыйнымі (урачыстыя прыёмы, канцэрты, блакітныя агеньчыкі), так і мерапрыемствы новага фармата (псіхалагічныя гасцёўні, паэтычны турнір). На працягу тыдня пройдуць тэматычныя святочныя акцыі, канцэрты, ранішнікі, выставы дзіцячай творчасці «Мая мама самая лепшая», вечары адпачынку, кніжныя выставы, кулінарнае шоў-канцэрт, масавыя сямейныя і дабрачынныя мерапрыемствы. Адбудуцца круглыя сталы і пасяджэнні клубных аб’яднанняў, прысвечаныя жанчыне-маці. На кансультацыях, якія правядзе педагог сацыяльны, можна будзе атрымаць адказы на пытанні па мацярынстве і дзяцінстве. Адбу- дзецца і ўшанаванне жанчын, узнагароджаных ордэнам Маці. Пытанням духоўнасці будзе прысвечана сустрэча з настаяцелем царквы  Пакрова Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Пясочнае Віталем Станкевічам. У падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў удзельнічаюць супрацоўнікі Капыльскага ТЦСАН, аддзелаў райвыканкама: адукацыі, спорту і турызму, а таксама ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, устаноў адукацыі і культуры. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей