Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

В Песочном выбрали старейшину

13.10.2015
Здаецца, гэтая жанчына ніколі не сумуе, а дрэнны настрой ёй таксама не ўласцівы. І прычын гэтаму шукаць глыбока не патрэбна. Любоў Пятроўна заўжды сябруе з песняй, маючы цудоўны голас, па-майстэрску выконвае іх. І праца дырэктарам Цэнтра культуры і вольнага часу таксама не дазваляе сумаваць. Які ж гэта культработнік, як ён зможа радаваць людзей, калі сам не ўмее радавацца?!  Можа таму і збіраюцца ва ўстанове культуры поўныя залы, калі ладзіцца чарговае мерапрыемства. Яны асабліва падабаюцца аднавяскоўцам і цікавыя як для старых, так і для моладзі. Сваю працу культработнікам Любоў Пятроўна гарманічна спалучае з выкананнем грамадскіх абавязкаў. У Слабада-Кучынскім сельсавеце лічаць, што не знайсці чалавека, які лепш давядзе землякам пазіцыю мясцовай улады па тым ці іншым пытанні, арганізуе людзей на нейкую грамадскую справу. Такіх даручэнняў за гады дзейнасці на пасадзе старэйшыны яна выканала безліч. Вынік гэтага — станоўчае вырашэнне многіх праблем вяскоўцаў. Любоў Пятроўна пра іх ведае добра і пастаянна ўздымае на пасяджэннях у сельвыканкаме. Яшчэ адна асаблівасць дзейнасці — цеснае супрацоўніцтва з мясцовай ветэранскай арганізацыяй. Яе старшыня Леанід Міхайлавіч Вілейка — першы і самы надзейны памочнік Любові Пятроўны. Яны працуюць у адной звязцы. Абое кантактуюць з мясцовымі жыхарамі, выслухоўваюць іх праблемы, дапамагаюць іх вырашыць, часам даюць неабходныя кансультацыі. Па чацвяргах у Пясочным працуе міні-рынак, які Любоў Пятроўна з жартам назвала мясцовай «тусоўкай», дзе можна сустрэць амаль што ўсіх сваіх аднавяскоўцаў. Гэта зручны момант, каб убачыцца, пагутарыць, падзяліцца набалелым. — Энергія ў нашай Пятроўны б’е праз край, — кажуць пра сваю старэйшыну песачанцы. — Дзякуючы ёй і наш культурны адпачынак не горшы за гарадскі. Яна стараецца, каб мы не сумавалі, праводзіць канцэрты, конкурсы. Пры Цэнтры культуры працуюць розныя гурткі, клубы па інтарэсах. Адным словам, ёсць дзе адпачыць. Прычым, прадстаўнікам усіх пакаленняў. Дзверы ўстановы заўсёды гасцінна расчынены. Паважае Любоў Пятроўну і кіраўніцтва сельвыканкама за яе актыўнасць і стараннасць. Бо працуе жанчына, як і мясцовая ўлада, дзеля аднаго — каб палепшыць вясковы быт. Сяргей КОЗЕЛ НА ЗДЫМКУ: Л. Карповіч і Л. Вілейка разам з піянерамі віншуюць з 80-годдзем І. Майсюка і яго жонку.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей