Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

В районном Центре культуры прошел концерт ко Дню учителя

09.10.2015
Урачыстасць, прысвечаную Дню настаўніка, якая адбылася на мінулым тыдні ў раённым Цэнтры культуры, адкрыў прыгожы паланэз у выкананні юных танцораў, за якім, як і за кожным дасягненнем дзіцяці, стаіць таленавітасць, прафесіяналізм і цярпенне настаўніка, яго бясконцая любоў да сваёй справы і вучняў. У гэты дзень віншаванні ад імя раённай улады настаўнікам Капыльшчыны даслала старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Самыя шчырыя словы падзякі ў адрас педагогаў прагучалі ад начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алены Міхайлоўскай, а таксама ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людмілы Камёнкі. [caption id="attachment_42872" align="aligncenter" width="580"]І. Кісляк віншуе настаўніцу музыкі СШ №2 г. Капыля Т. Ермаловіч І. Кісляк віншуе настаўніцу музыкі СШ №2 г. Капыля Т. Ермаловіч[/caption] — Сёння складаныя задачы стаяць перад сістэмай адукацыі ў цэлым, перад кожным з вас, — адзначыла ў сваім выступленні Алена Станіславаўна. — 21 стагоддзе — стагоддзе высокіх тэхналогій. Зараз настаўнік павінен быць прафесійна пісьменным, валодаць найноўшымі сродкамі і методыкамі навучання і выхавання, бо так важна навучыць дзяцей самастойна думаць, прымаць рашэнні і несці адказнасць за свой выбар. Лепшым педагогам Капыльшчыны былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды. Так, Ганаровай граматы ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама былі ўдастоены дырэктар СШ №2 г. Капыля імя Ц. Гартнага Дзмітрый Рамановіч і намеснік загадчыка  ясляў-сада  №1 г. Капыля Наталля Кульбіцкая. Падзяку начальніка ўпраўлення атрымала вядучы спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Алена Карпяленя. За рэзультатыўную працу, поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення шэраг педагогаў былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі райвыканкама, раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму, Падзякамі начальніка аддзела. Спіс узнагароджаных падоўжылі і тыя, хто знаходзіць час на выкананне грамадскіх абавязкаў, хто садзейнічае галіноваму прафсаюзу ў рэалізацыі праграм яго дзейнасці. [caption id="attachment_42873" align="aligncenter" width="580"]На сцэне - "Дударыкі" На сцэне - "Дударыкі"[/caption] Хвіліны сапраўднай асалоды ўдзельнікам свята падарыла выступленне ўзорнага фальклорнага ансамбля «Дударыкі» нацыянальнай гімназіі №14 г. Мінска пад кіраўніцтвам нашага земляка Дзмітрыя Ровенскага. Юныя артысты, улюбёныя ў народную творчасць, напоўнілі залу мноствам самых яскравых эмоцый. Гледачам перадаліся іх радасць і захапленне беларускай музыкай. Напрыканцы ўрачыстасці Дзмітрыю Ровенскаму, які ў свой час закончыў СШ № 2 г. Капыля, было ўручана пасведчанне ганаровага выпускніка гэтай навучальнай установы. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей