Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

Мы продолжаем изучать мнения наших читателей по поводу их отношения к избирательной кампании

08.10.2015
IMG_1830 Віктар БАРЫСАЎ, тэхнічны дырэктар СТАА «Капыльскае прадпрыемства будаўнічых сістэм»: — Лічу, што ўдзельнічаць у грамадска значных падзеях, такіх, як выбары, — ганаровы абавязак грамадзяніна любой дзяржавы. І я як грамадзянін Беларусі маю такое права і такі абавязак. Ад выбараў чакаю змен толькі ў лепшы бок. Хацелася б, каб эканоміка наша развівалася і надалей. На маю думку, на кожным участку павінны працаваць спецыялісты, прафесіяналы, тады і будуць належныя вынікі. Мяне, як ураджэнца і жыхара Капыля, вельмі хвалююць сацыяльна-культурныя пытанні развіцця горада. І ў першую чаргу гэта датычыцца добраўпарадкавання. Упэўнены, працаваць разам над гэтым пытаннем мы будзем і далей. IMG_6065 Тамара ВЯЛІЧКА, загадчыца магазіна «Гарачы хлеб» кааппрама: — Мяне вельмі радуе тое, што сёння Беларусь — стабільная, свабодная краіна. Над нашай зямлёй чыстае неба, мы жывём спакойна, у нас будуюцца дамы, школы, бальніцы і г.д. Мы ганарымся тым, што наша дзяржава не ўдзельнічае ва ўзброеных канфліктах, праводзіць міралюбівую, незалежную палітыку. Калі наступаюць нейкія часовыя цяжкасці, мы ведаем, што з гэтым мы справімся, галоўнае, каб быў мір, людзі жылі спакойна. Зараз гэта асабліва актуальна. Асабліва хацелася б, каб для нашых дзяцей і ўнукаў была светлая будучыня. Апон Сергей Иван. Сяргей АПОН, дырэктар ДУА «Семежаўскі вучэбна-педагагічны комплекс д/с-СШ імя М. С. Высоцкага»: — Асабіста я пайду на выбары як педагог, грамадзянін, беларус, бо лічу, што гэта важны этап у жыцці нашай дзяржавы перад новай пяцігодкай. У тым ліку і для сістэмы адукацыі. Педагогаў у Беларусі каля 200 тысяч чалавек. Гэта вельмі моцная каманда. Усе яны працуюць на высокім узроўні. Створаны належныя ўмовы для навучання і адпачынку дзяцей: яны атрымліваюць якасную адукацыю, маюць магчымасць харчавацца, іх падвозяць у школы. Педагогі і бацькі аддаюць свае сілы для выхавання падрастаючага пакалення, у руках якога наша заўтра. Выбары ўяўляюць сабой механізм інтэграцыі дзяржавы і грамадства, гэта бясспрэчная каштоўнасць для кожнага грамадзяніна, які валодае выбарчымі правамі, для сучаснага грамадства, сучасных дзяржаў і сусветнай супольнасці ў цэлым. Запісаў Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей