Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Необходимо проявить гражданскую позицию

01.10.2015
Зусім мала часу застаецца да галоўнай падзеі ў нашай краіне — выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мы працягваем сачыць за ходам перадвыбарнай кампаніі. З пытаннем: «Чаго Вы чакаеце ад маючых адбыцца выбараў?» карэспандэнты «Слава працы» звярнуліся да жыхароў Капыльшчыны. Лукашевич Уладзімір ЛУКАШЭВІЧ, старшыня раённага аб’яднання Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: —  Мы не павінны заставацца ўбаку ад такой важнай палітычнай падзеі, паколькі ад кіраўніка дзяржавы залежаць напрамую сацыяльныя гарантыі, абарона правоў, мірнае і спакойнае жыццё на беларускай зямлі. Гэта асабліва актуальна ў сучасны момант, калі цяперашні свет такі неспакойны. Толькі моцны нацыянальны лідар здольны ўзяць адказнасць за сваю краіну і захаваць тыя пазіцыі спакою і міру, якія вызначаюць Беларусь сярод іншых дзяржаў. Хацелася б звярнуцца да членаў прафсаюза, усіх суайчыннікаў аднесціся да выбараў сур’ёзна, таму што далейшы лёс дзяржавы залежыць ад нас. image1 Васіль ВАЛНІСТЫ, ветэран педагагічнай працы: — На сёлетнія выбары пайду абавязкова. Кожны голас мае значэнне, я ў гэтым перакананы. Хачу, каб мы і надалей жылі ў спакоі пад мірным небам. Мяне радуе тое, што пенсію заўсёды атрымліваем своечасова, у магазінах можна купіць усё, што пажадаеш. Краіна знаходзіцца на высокім узроўні развіцця. У нас выкараняецца сацыяльны недабрабыт, вядзецца барацьба з карупцыяй. Выбары — гэта падзея вызначальная. Ад таго, які вынік дадуць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, будзе залежаць жыццё на працягу бліжэйшых пяці гадоў.   IMG_5711 Іван ДАМАШЭВІЧ, намеснік дырэктара па вытворчасці ААТ «Племзавод Дусаеўшчына», член ГА «БРСМ»: — Іду на выбары, таму што лічу сябе патрыётам сваёй краіны. На маю думку, кожны грамадзянін павінен выканаць гэту працэдуру. Абавязкова выказаць сваё меркаванне ў падтрымку дастойнага кандыдата. Для нас, маладога пакалення, важна, каб мы жылі пад спакойным, мірным небам у стабільнай дзяржаве. Цяперашняя сітуацыя паказвае, што эканамічны крызіс назіраецца ва ўсім свеце. Гэтыя няпростыя часы трэба перажыць, выстаяць. Мы павінны захаваць курс на незалежную краіну, якая пастаянна развіваецца. Падрыхтавалі Сяргей КОЗЕЛ і Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей