У раённым Цэнтры культуры адбыўся канцэрт Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна.

Атрымаць асалоду ад жывой музыкі ва ўстанову культуры прыйшлі людзі рознага ўзросту. У рэпертуары Прэзідэнцкага аркестра не толькі класічная музыка, творы беларускіх кампазітараў, але і эстрадныя кампазіцыі, апрацоўкі народных песень і джазавыя замалёўкі.
Разам з аркестрам сваё майстэрства дарылі саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Громаў і салістка оперы, лаўрэат міжнародных конкурсаў Алена Шведава.

Жывая сапраўдная музыка дапамагла па-новаму пачуць і ацаніць знаёмыя шэдэўры. Дзякуючы віртуознасці галоўнага дырыжора аркестра (ён жа і мастацкі кіраўнік) Віктара Бабарыкіна асобныя гукі кожнага музычнага інструмента зліваліся ў адзіную мелодыю. Выступленне Прэзідэнцкага аркестра стала для капылян сапраўдным святам.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии