Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

88

Копыльский коопром получил три золотые медали на престижном Республиканском смотре

28.09.2015
З залатым медалём і Дыпломам вярнуліся капыльскія хлебапёкі з Рэспубліканскага агляду якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «Ласунак-2015». Усе тры ўзоры прадстаўленай прадукцыі — батон «Ванільны», батон «Бярэзінскі» з макам і сухары да чаю — атрымалі высокую адзнаку прэстыжнага конкурсу. Арганізатарамі конкурсу выступілі ТАА «ЭКСПА-ХЛЕБ» і часопіс «Хлебапёк» пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь, Белкаапсаюза і іншых структур. Цяпер названыя капыльскія вырабы маюць права маркіравацца відарысам медаля «Ласунак-2015». [caption id="attachment_42570" align="aligncenter" width="580"]Кандытар Людміла Грудзько з прадукцыяй-пераможцай Кандытар Людміла Грудзько з прадукцыяй-пераможцай[/caption] — За восем месяцаў гэтага года назіраецца дынаміка: вытворчасць прадукцыі на нашым прадпрыемстве складае 109%, — адзначае дырэктар ВУП «Капыльскі кааппрам» Віктар Смусянок. — Нам удаецца пашыраць рынкі збыту. Напрыклад, сваю прадукцыю мы рэалізуем не толькі ў нашым раёне, але і ў суседніх. Калі раней у Слуцкі раён мы вазілі вырабы толькі два разы на тыдзень, то з нядаўняга часу туды накіроўваем ужо чатыры разы па дзве машыны. Кожную суботу і нядзелю гандлюем і на слуцкім рынку. Шукаем збыт у Мінску і іншых гарадах. Дарэчы, вялікай папулярнасцю карыстаецца наш чорны хлеб. І ў першую чаргу за сваю якасць, за тое, што ў яго вытворчасці не прымяняюцца ніякія дабаўкі. У рэцэптуры толькі мука, вада, соль і дрожджы. Ды і цана на яго ўжо месяцаў пяць ні на рубель не падымалася. IMG_5622 Абсталяванне на прадпрыемстве таксама пастаянна абнаўляецца. Начальнік вытворчасці Тамара Абрамовіч падкрэслівае, што летась набылі новую печ, адкрылі новую лінію, выкарыстанне газавага паліва дазволіла зрабіць прадукцыю больш таннай. Нядаўна набыта двуххуткасная цестамеска, дзякуючы якой з’явілася магчымасць выпускаць тоставыя віды хлеба. Закуплена і новая хлебарэзка, якая дазваляе нарэзваць прадукцыю ў адпаведнасці са стандартамі. Як бачым, на прадпрыемстве зацікаўлены ў абнаўленні. Яскравы прыклад таму — наведванне 23-й Міжнароднай выставы IBA «Свет выпечкі», што праходзіла ў Мюнхене, адкуль днямі вярнуўся Віктар Смусянок. IBA — вядучая міжнародная выстава і самы важны агляд апошніх дасягненняў для пекараў і кандытараў. Віктар Васільевіч на ёй пазнаёміўся з навінкамі сыравіны, тэхналагічнага абсталявання, што дазволіць развіваць і нашу вытворчасць. Нельга не ўзгадаць яшчэ і тое, што Капыльскім кааппрамам на працягу пяцігодкі выконваўся даведзены аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі. Калі за 2011 год сярэднямесячны аб’ём складаў 670 млн руб., то ўжо ў 2015 годзе — 2300 млн руб., г. зн. рост аб’ёму вытворчасці за гэты час павялічыўся ў 3,4 раза. Вядома, што для дынамічнага развіцця прадпрыемства неабходна пастаяннае ўкладанне сродкаў. За перыяд з 2011 года па жнівень 2015 года на мадэрнізацыю і тэхнічнае перааснашчэнне затрачана 2100 млн руб. уласных сродкаў. Аб’ём інвестыцый у асноўны капітал за гэты перыяд склаў 2392 млн руб. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей