Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

Курс - на мир и стабильность

28.09.2015
Грамадскія аб’яднанні Капыльшчыны актыўна ўключыліся ў агітацыйную кампанію па падтрымцы кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. [caption id="attachment_42548" align="aligncenter" width="580"]IMG_5718 Агітацыйную кампанію падтрымліваюць прафсаюзы[/caption] Першымі выставілі пікет актывісты раённага аб’яднання прафсаюзаў, затым іх падтрымалі члены ГА «БРСМ» і РА РГА «Белая Русь», ветэранскай арганізацыі. Кожны дзень у адным з месцаў, спецыяльна вызначаных для правядзення масавых мерапрыемстваў, можна заўважыць групоўкі людзей з прыгожа аформленымі стэндамі і атрыбутамі аб’яднанняў. Напрыклад, у скверы ля поймы ракі Каменкі па вул. Партызанскай бліжэй да абедзеннага перапынку і падчас яго назіралася ажыўленне. Многія прахожыя цікавіліся тым, што там адбываецца. Да пікета падыходзілі маладыя мамы з дзецьмі (вядома, што гэта адно з любімых месцаў адпачынку), работнікі арганізацый, якія знаходзяцца побач, цікавіліся тым, што адбываецца, і пенсіянеры. Актывісты знаёмілі з тэзісамі перадвыбарнай праграмы кандыдата ў Прэзідэнты, раздавалі брашуркі, дзе яна надрукавана. [caption id="attachment_42549" align="aligncenter" width="580"]Ля пікета актывістаў ГА «БРСМ» Ля пікета актывістаў ГА «БРСМ»[/caption] Паміж удзельнікамі пікета і насельніцтвам вёўся канструктыўны дыялог. Відавочна: многія перакананы, што 11 кастрычніка яны будуць выбіраць сваю будучыню, будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў, будучыню незалежнай Беларусі. Як высветлілася падчас гутаркі з прахожымі, большасць з іх з разу-меннем адносіцца да выбарчай кампаніі, падтрымлівае меры па ўмацаванні незалежнасці краіны, забеспячэнні міру, стабільнасці і сацыяльнай арыентаванасці дзяржаўнага курсу. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей