У адпаведнасці з артыкуламі 24 і 45 Выбарчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь і па ўзгадненні з Капыльскай раённай камісіяй па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь раённы выканаўчы камітэт вызначыў на тэрыторыі ўчасткаў для галасавання месцы, якія найбольш наведваюць грамадзяне, для размяшчэння друкаваных матэрыялаў (плакатаў, лістовак) кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
Гэта могуць быць інфармацыйныя стэнды сельскіх выканаўчых камітэтаў; стэнды раённага Цэнтра культуры, сельскіх Дамоў культуры, сельскіх клубаў, клубаў-бібліятэк, бібліятэк-клубаў, цэнтральнай раённай бібліятэкі, сельскіх бібліятэк; дошкі аб’яў, інфармацыйныя стэнды прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, гаспадарак раёна; стэнды ў магазінах, сталовых, памяшканнях аддзяленняў сувязі, лячэбных устаноў, аддзялення Цэнтра банкаўскіх паслуг № 609 г. Капыля філіяла № 620 ААТ “ААБ “Беларусбанк” г. Нясвіжа, разлікова-касавага цэнтра № 6 г. Капыля аддзялення ААТ “Бел- аграпрамбанк” у г. Нясвіжы. Размяшчэнне агітацыйных друкаваных матэрыялаў у не адведзеных для гэтай мэты месцах забаронена.
Акрамя таго, вызначаны месцы для правядзення сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, іх давераных асоб з выбаршчыкамі (памяшканні раённага Цэнтра культуры, сельскіх клубных устаноў культуры, актавыя, спартыўныя залы іншых арганізацый і ўстаноў) і масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетаванняў), якія будуць арганізоўвацца кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і іх даверанымі асобамі. Іх можна будзе праводзіць на стадыёне фізкультурна-аздараўленчага комплексу, пл. Калгасніка ў г. Капылі, на тэрыторыі сельскіх клубных устаноў культуры, сельскіх паркаў адпачынку і ў іншых месцах за выключэннем тэрыторый вытворчых аб’ектаў.
P. S. Больш падрабязную інфармацыю чытайце на сайце Капыльскага райвыканкама www. kopyl.minsk - region.by.
Комментарии