Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

Конструктивный диалог

24.09.2015
up Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уступілі ў новую фазу — агітацыйны перыяд. У адпаведнасці з арт. 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і Пастановай Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў № 22 ад 1 ліпеня 2015 года праходзяць сустрэчы выбаршчыкаў з даверанымі асобамі кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. 17 верасня ў раённым Цэнтры культуры сабраліся прадстаўнікі калектываў, жыхары горада і сельскіх населеных пунктаў, ветэраны, моладзь раёна, каб выслухаць Івана Галаватага — давераную асобу кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Бойка. Мерапрыемства прайшло ў канструктыўным русле і нагадвала, хутчэй, дыялог людзей, зацікаўленых у тым, каб наша родная Беларусь заўсёды была незалежнай, квітнеючай, развівалася як сацыяльная дзяржава, якая клапоціцца пра дабрабыт сваіх грамадзян. Іван Іванавіч нагадаў аб дасягненнях краіны і Мінскай вобласці, у прыватнасці, спыніўся на асноўных тэзісах перадвыбарнай праграмы кандыдата, даверанай асобай якога ён з’яўляецца. Цікавымі былі і звесткі аб рабоце ААТ «Беларуськалій», якое ўзначальвае І. Галаваты. У адрас даверанай асобы прагучала шмат пытанняў. Прысутных цікавілі як агульнадзяржаўныя, так і прыватныя праблемы. Напрыклад, як будучыя выбары змогуць змяніць наша жыццё? Ці прадугледжваецца зніжэнне ставак на крэдыты? Хваляваў капылян стан гарадскіх вуліц і дарог, а таксама пітной вады ў раёне і многае іншае. Маргарыта САКОВІЧ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей