Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

Судьба страны - в руках надежных

18.09.2015
Крыху менш за месяц застаецца да таго часу, калі кожны грамадзянін Беларусі павінен будзе вызначыцца, за каго ён аддасць свой голас, каб жыць у свабоднай і квітнеючай краіне. Чаму Вы пойдзеце на выбары і якіх перамен чакаеце? З такім пытаннем мы звярнуліся да нашых чытачоў. IMG_4080 Уладзімір РУДАКОЎСКІ, дырэктар ААТ «Старыца-Агра», дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў па Капыльскай выбарчай акрузе №48: — На жаль, некаторыя абыякава адносяцца не толькі да сябе, але і да ўсяго, што адбываецца навокал. Яны ўсю адказнасць перакладаюць на іншых, а потым скар-дзяцца, што тое не так, гэта не так… Я — грамадзянін сваёй краіны. І такую важную палітычную кампанію ніколі не ігнарую. Ад нашага выбару залежыць наша будучыня. Мне неабыякава, у якой краіне будуць жыць мае дзеці і ўнукі. Адзначу, што цяпер у нас назіраецца даволі высокі ўзровень жыцця, але, упэўнены, што ён будзе яшчэ вышэйшым. А наогул, я за стабільнасць, мір, сямейны дабрабыт. Удзел у выбарах лічу сваім грамадзянскім абавязкам і аддам свой голас за тое, каб быў спакой у нашай краіне і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. IMG_5702 Анжэла ГАЛУШКА, намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства па кадрах і ідэалагічнай рабоце: — Як чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, лічу, што я павінна выканаць свой грамадзянскі абавязак і абавязкова прыняць удзел у выбарах. Я хачу выказаць сваё меркаванне, каб аддаць лёс Беларусі ў надзейныя рукі. Сёлетнія выбары — гэта наша будучыня. Хацелася б, каб тэндэнцыі канструктыўнага развіцця нашай краіны захоўваліся. Упэўнена, што дабрабыт народа і ўсёй рэспублікі будзе паляпшацца. А наша будучыня будзе мірнай, спакойнай і квітнеючай. Каб захаваць усё гэта і прымножыць, нам неабходна адказна і самааддана працаваць. Апытваў Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей