Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Быть членом профсоюза - это...

18.09.2015
Чаму Вы з’яўляецеся членам прафсаюза? Што Вам дае гэта грамадскае аб’яднанне? З такімі пытаннямі мы звярнуліся да прадстаўнікоў некаторых галіновых прафсаюзаў Капыльшчыны. [caption id="attachment_42376" align="alignleft" width="300"]OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA[/caption] Сяргей ПЯЦІГОРАЦ, механізатар ААТ «Ціміразеўскі», член прафсаюза работнікаў АПК: — Быць членам прафсаюза — гэта прэстыжна. Я ўваходжу ў склад самай шматлікай арганізацыі раёна. Увогуле зай- маць актыўную жыццёвую пазіцыю для мяне стала звычайнай справай. Да нядаўняга часу быў пераможцам спаборніцтваў, арганізаваных маладзёжнай арганізацыяй, неаднаразовым удзельнікам рэспубліканскіх «Дажынак». У сямейнай скарбонцы шмат узнагарод, у тым ліку і ад прафсаюзаў, прычым розных узроўняў. Ушаноўваць нас прыязджалі прадстаўнікі не толькі з раённага, але абласнога і цэнтральнага камітэтаў. Усе сустрэчы на памяці і да гэтага часу. Толькі добрыя словы магу сказаць і пра работу прафкама нашага сельгаспрадпрыемства, які ніколі не забываецца пра простага чалавека. IMG_4921 Валянціна ТАРАСЮК, загадчыца магазіна «Будаўнік», член прафсаюза работнікаў спажыўкааперацыі: — Быць членам прафсаюза — гэта зручна. У галіне гандлю мне давялося працаваць з 1975 года, столькі ж налічвае і мой «прафсаюзны стаж». Вельмі прыемна адчуваць сваю сацыяльную абароненасць, атрымліваць адказ на любое пытанне. Такая практыка работы прафсаюза нашай галіны. Напрыклад, пры яго падтрымцы мы можам наведваць басейн (з нядаўняга часу дадаткова займаемся ў групе аквааэробікі), атрымаць пуцёўку на аздараўленне (у снежні мінулага года пашчасціла адпачыць у санаторыі ў Туапсэ). Акрамя таго, па меры магчымасці членам прафсаюза на палову аплочваюцца білеты на канцэрты, што праходзяць у нашым горадзе. А яшчэ арганізоўваюцца паездкі. Вось апошняя адбылася ў г. Мінск, дзе мы наведалі Батанічны сад і музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. IMG_4927 Аляксандр ДРАКО, аператар кацельні №5, член прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў: — Быць членам прафсаюза — гэта вельмі надзейна. На маю думку, прафсаюз з’яўляецца сапраўдным абаронцам працоўных. Яго падтрымку давялося адчуць на сабе. Аднойчы са мной здарылася невялікая бытавая траўма. Дзякуючы своечасоваму клопату прафсаюзнага камітэта была аказана матэрыяльная дапамога на лячэнне. Таксама мы не застаёмся без увагі, калі нам патрабуецца аздараўленне. Ведаем, што можам атрымаць 25-працэнтную скідку на пуцёўкі ў некаторыя санаторыі і матэрыяльную дапамогу на аздараўленне. Што датычыцца аховы працы, то мы заўсёды забяспечаны спецадзеннем. Не забываюцца пра нас падчас прафесійнага і асабістых святаў. Апытваў Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА і Паўла ШЭІНА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей