Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

Народ должен доверять своей армии

04.11.2015
Надзейнае забеспячэнне нацыянальнай бяспекі па-ранейшаму з’яўляецца адной з асноўных умоў дабрабыту кожнай дзяржавы. 210207-02 Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, выступаючы падчас аператыўнага збору каманднага складу Узброеных Сіл. «Сёння мы з вамі з’яўляемся сведкамі геапалітычных працэсаў перадзелу сфер уплыву, якія непазбежна вядуць да трансфармацыі сістэмы міжнароднай бяспекі», — сказаў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы лічыць відавочным няздольнасць і нежаданне лідараў вядучых дзяржаў несці адказнасць за свае рашэнні. На яго думку, двайныя стандарты нязменна дамінуюць у сусветнай палітыцы. Прэзідэнт лічыць, існуючыя геапалітычныя рэаліі аказваюць непасрэдны ўплыў на Беларусь. Рызыкі і выклікі нашай нацыянальнай бяспецы патрабуюць асаблівай увагі і адэкватнага рэагавання. «Перш за ўсё, нашу краіну не можа не закранаць крызіс ва Украіне, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы ведаем рэжысёраў і рэальных удзельнікаў здзейсненага там дзяржаўнага перавароту і распачатай пасля гэтага вайны». Прэзідэнт падкрэсліў, што там захоўваюцца патэнцыял і актыўнасць радыкальных нацыяналістычных груповак, якія імкнуцца сілавымі метадамі змагацца за перадзел сфер уплыву ў бізнесе. Расце злачыннасць і некантраляванае распаўсюджванне зброі. Адзначаюцца спробы яе ўвозу на тэрыторыю Беларусі. Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што відавочная знешнепалітычная пераарыентацыя паўднёвай суседкі Беларусі ў бок Захаду можа прывесці да размяшчэння на яе тэрыторыі замежных воінскіх кантынгентаў. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што фактычна ўпершыню на постсавецкай прасторы існуе канфлікт, развіццё якога без перабольшвання наўпрост уплывае на бяспеку Беларусі. «У гэтых умовах для нас вельмі важна захаваць выпрацаваны на палітыка-дыпламатычным узроўні баланс адносін з Масквой і Кіевам. Пры любым развіцці сітуацыі мы не павінны быць уцягнутымі ў іх супрацьстаянне», — перакананы Прэзідэнт. 210207-07 Прэзідэнт зазначыў, што асноўны дэстабілізуючы ўплыў на бяспеку ў Еўропе па-ранейшаму аказвае імкненне Злучаных Штатаў і іх саюзнікаў замацаваць за сабой вядучую ролю ў сучаснай светабудове. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што беспрэцэдэнтнае абвастрэнне зведалі адносіны па лініі Расія — Захад. Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на той факт, што пагрозлівай тэндэнцыяй стала ўзмацненне ўплыву на геапалітычныя працэсы розных недзяржаўных суб’ектаў дэструктыўнага толку. Рост тэрарыстычнай актыўнасці, нацыянальнага і рэлігійнага экстрэмізму стаў рэальнай пагрозай планетарнага маштабу. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што трывожныя сігналы раздаюцца непасрэдна ля межаў Беларусі, і трэба быць гатовымі да адпаведнага рэагавання на новыя выклікі і пагрозы. Прэзідэнт заявіў, што санкцыйныя вой- ны сталі асноўным інструментам дасягнення палітычных мэтаў для многіх удзельнікаў міжнародных адносін у ХХІ стагоддзі. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што характар эканамічнай сітуацыі ў стратэгічных партнёраў і ў свеце ў цэлым не можа не адбіцца на Беларусі, эканоміка якой — адна з самых адкрытых у свеце. «Наперадзе ў нас сур’ёзная работа па забеспячэнні стабілізацыі і паступальнага росту ва ўсіх сферах народнай гаспадаркі, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Пры гэтым рацыянальнае выкарыстанне наяўных у нас матэрыяльна-фінансавых рэсурсаў, у тым ліку ў галіне ваеннага будаўніцтва, становіцца як ніколі актуальным». Аляксандр Лукашэнка таксама закрануў тэму інфармацыйнай экспансіі, якая ў сучасных умовах стала неад’емнай часткай дэструктыўнага ўздзеяння на дзяржаву, падкрэсліўшы, што «шкода, якая наносіцца пры гэтым, несувымерная са стратамі канфліктуючых бакоў у фізічнай прасторы: бо барацьба вядзецца за свядомасць людзей». Інфармацыйная прастора Беларусі не з’яўляецца выключэннем, адзначыў Прэзідэнт. Чарговая хваля інтэрнэт-нападаў адчувалася падчас выбарчай кампаніі. «І хоць гэтыя патугі скончыліся поўным правалам, важнасць і значнасць інфармацыйнага проціборства неабходна ўлічваць, асабліва ў сферы ваеннай бяспекі», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. Ён лічыць важным, што, нягледзячы на пералічаныя негатыўныя тэндэнцыі, у Беларусі сёння захоўваюцца мір, згода і стабільнасць, у чым ёсць заслуга і афіцэраў. Ацэньваючы дзейнасць Міністэрства абароны, Прэзідэнт адзначыў нармальную дынаміку развіцця Узброеных Сіл. На належным узроўні праведзены вучэнні на прасторах АДКБ. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што, нягледзячы на аб’ектыўныя цяжкасці, працягваецца пастаўка ў войскі новых узораў узбраення, і праца ў гэтым кірунку будзе працягнута з улікам фінансавых магчымасцей дзяржавы. У той жа час Прэзідэнт запатрабаваў ад вайскоўцаў арыентавацца на айчынную вытворчасць ваеннай прадукцыі, мадэрнізацыю і рамонт наяўных рэсурсаў. У Беларусі неабходна пастаянна ўдасканальваць сістэму абароны краіны, у тым ліку і тэрытарыяльную. «У плане процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам трэба разлічваць перш за ўсё на ўласныя сілы. Ніхто і ніколі нас не «разгайдае», калі мы самі не створым для гэтага перадумовы», — лічыць кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, «галоўная задача ў тым, каб забяспечыць сацыяльна-палітычную стабільнасць унутры краіны, не дапусціць хаосу і любой дэстабілізацыі становішча». Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі гатовы праект новай ваеннай дактрыны. Да канца года гэты дакумент павінен быць разгледжаны на пасяджэнні Савета бяспекі. Акрамя таго, да канца года запланаваны разгляд новага Плана прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў на Вышэйшым дзяржсавеце. Далейшая аптымізацыя Узброеных Сіл Беларусі павінна быць накіравана на павышэнне якаснага стану арміі. Прэзідэнт паставіў задачу ў тым ліку ўзмацніць жорсткасць патрабаванняў да падрыхтоўкі афіцэраў і падраздзяленняў. Паводле яго слоў, працэс аптымізацыі не павінен «застыць». Прэзідэнт запатрабаваў яшчэ раз прааналізаваць склад усялякага роду кіраўнічых структур і структур забеспячэння, так званы абоз. За яго кошт узмацніць баявыя часці. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што неабходна пазбаўляцца тэхнікі і маёмасці, выкарыстанне якіх ужо немэтазгодна, але рабіць гэта па-гаспадарску, з відавочнай выгадай. Акрамя таго, у кожнай вайсковай часці павінны падтрымлівацца жалезны парадак і дысцыпліна, а прызванаму ў войска грамадзяніну неабходна стварыць нармальныя, але не цяплічныя ўмовы для службы. Напрыканцы сустрэчы Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь адбылася як незалежная, суверэнная еўрапейская дзяржава, дзе надзейна забяспечваюцца мір, стабільнасць і бяспека. «Наша задача, што б там ні было, цаной свайго жыцця захаваць гэта дасягненне», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што абарона Айчыны прадугледжвае ўсенародны характар. Таму выхаванне ў грамадзян пачуцця адказнасці за бяспеку Радзімы з’яўляецца ключавой задачай у сістэме мер па падрыхтоўцы да абароны краіны, лічыць Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што найважнейшай мэтай ідэалагічнай работы, якая праводзіцца Узброенымі Сіламі ў грамадстве, варта разглядаць фарміраванне патрыятычнай свядомасці ў моладзі. Галоўным яе вынікам павінна стаць далейшае павышэнне даверу народа да сваёй арміі. «І не забывайце самага галоўнага, што будзе важна для нашага салдата і афіцэра: вы павінны абараніць сваю сям’ю, сваіх дзяцей, сваіх родных і ні ў якім разе не аддаць наша насельніцтва на знявагу каму б там ні было, як гэта было ў мінулай вайне», — звярнуўся да ўдзельнікаў аператыўнага збору кіраўнік дзяржавы. Паводле матэрыялаў прэс-службы Прэзідэнта

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей