Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

В Щучине состоялся День белорусской письменности

14.09.2015
Невялічкі куток Гродзенскай вобласці сустракаў вялікую колькасць пісьменнікаў, паэтаў, журналістаў, выдаўцоў, кіраўнікоў СМІ не толькі з Беларусі, але і з іншых краін. Цэнтральныя вуліцы радзімы Алаізы Пашкевіч, якая праславілася пад псеўданімам Цётка, апынуліся ў цэнтры цікавых падзей. IMG_5015 У нядзелю адбылося афіцыйнае адкрыццё мерапрыемства, куды прыехала і дэлегацыя Мінскай вобласці ў складзе пісьменнікаў, паэтаў і журналістаў раённых друкаваных СМІ. Па цэнтральных вуліцах адбылося шэсце моладзі ў нацыянальных касцюмах, у руках якіх былі сцягі з выявай гербаў старадаўніх гарадоў, якія праславіліся ў першую чаргу сваёй літаратурнай гісторыяй. Таксама 6 верасня адчынілася брама палаца Друцкіх-Любецкіх, які быў адрэстаўрыраваны да гэтага знамянальнага дня. Акрамя палаца ў Шчучыне абноўлены школы, бальніца і іншыя сацыяльныя аб’екты. У літаратурнай сталіцы новае аблічча набылі стадыён, набярэжная ў цэнтры горада, Дом культуры, Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі. IMG_5041 На галоўнай сцэне з віншавальнымі словамі выступілі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі, віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы, старшыня Гродзенскага выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў і Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. Ігар Бузоўскі зачытаў афіцыйнае віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, накіраванае ўдзельнікам і гасцям урачыстасцей XXII Дня беларускага пісьменства. Падчас цырымоніі на сцэне адбылася мастацка-тэатралізаваная пастаноўка «Квітней, Беларусь наша родная!». На вялікай сцэне гучалі беларускія песні, вершы, акцёры разыгрывалі тэматычныя сцэнкі, гледачы змаглі ўбачыць нацыянальныя танцы ў выкананні лепшых танцавальных калектываў краіны, выступленні хору імя Цітовіча, а таксама маладых выканаўцаў. IMG_5047 Усе жадаючыя наведвалі тэматычныя кніжныя выставы, экспазіцыі перыядычных выданняў розных устаноў Беларусі і Гродзенскай вобласці ў прыватнасці. Для тых, хто цікавіўся раённай прэсай, працаваў павільён «Кнігі і прэса Беларусі», які складаўся з некалькіх праектаў, прысвечаных друкаванай справе і 70-й гадавіне Вялікай Перамогі. IMG_5017 На вуліцах Шчучына на працягу ўсяго дня было вельмі і вельмі шматлюдна. Прыезджыя  і жыхары  горада цікавіліся ўсім, што адбывалася. Тут можна было паўдзельнічаць у майстар-класах па ганчарстве і кавальскай справе, традыцыйных і сучасных тэхніках працы з паперай. Людзі змаглі ўбачыць старажытныя друкаваныя станкі і купіць сувенірную прадукцыю майстроў Гродзенскай вобласці. Для дзяцей і дарослых былі арганізаваны тэатралізаваныя пляцоўкі рыцарскіх клубаў Гродзеншчыны, канцэртныя праграмы з удзелам ансамбляў сярэднявечнай музыкі і многае іншае. IMG_5098 IMG_5072 Трэба адзначыць, што Шчучын годна прыняў гасцей літаратурнага свята — усё было на вышэйшым узроўні. Гэтым самым мы павінны разумець, колькі робіцца для захавання культурных каштоўнасцей у нашай краіне. І колькі нам трэба зрабіць яшчэ, каб будучыя пакаленні захавалі нашу гісторыю. І каб рухацца наперад, мы павінны памятаць тых, хто стаяў ля вытокаў. Наша памяць — наша павага. Павел ШЭІН Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей