Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Копыляне небезразличны к будущему страны

14.09.2015
Выбарчая кампанія — гэта час падвядзення вынікаў, аналіз памылак і дасягненняў, планаванне далейшага лёсу краіны для паспяховага яе развіцця. Як адзначаюць у Цэнтрвыбаркаме, на Беларусі яна праходзіць планава і спакойна, што пацвярджаюць і назіральнікі. Як жа наладжаны гэты важны палітычны працэс на Капыльшчыне? IMG_5908 Іван БОБКА, старшыня Капыльскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: — На тэрыторыі раёна сфарміраваны і працуюць 36 участковых камісій па выбарах, члены якіх зараз удакладняюць спісы выбаршчыкаў. Ужо бачна, што людзі неабыякавы да таго, хто будзе кіраваць нашай дзяржавай на працягу бліжэйшых пяці гадоў. Многія яшчэ да пачатку агітацыйнага перыяду вызначыліся, за каго будуць галасаваць. Выбарчую кампанію ў раёне адсочваюць міжнародныя назіральнікі. У прыватнасці, на мінулым тыдні наведаліся назіральнікі ад місіі АБСЕ. Іх цікавіла, як прайшла праверка дакладнасці подпісаў, як бу-дзе праходзіць агітацыйны перыяд і іншыя пытанні. Акрамя таго, акрэдытаваны і працуюць нацыянальныя назіральнікі (у раённай камісіі іх зарэгістравана шэсць). Спадзяюся, напрыканцы выбарчай кампаніі мы зможам сказаць, што прайшла яна вынікова і пазітыўна. IMG_4086 Ірына СЦЯПУРА, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу: — Прафсаюзы з першых дзён уключыліся ў выбарчую кампанію. Мы прымалі ўдзел у зборы подпісаў у падтрымку патэнцыяльных кандыдатаў у прэзідэнты. Некаторыя з нашых членаў уваходзяць у склад участковых камісій, з’яўляюцца назіральнікамі. Мне часта даводзіцца сустракацца з працоўнымі калектывамі, дзе абмяркоўваем розныя праблемы і пытанні, стараемся знайсці на іх адказы. Бачна, што людзі сочаць за ходам выбарчай кампаніі, усе навіны абмяркоўваюцца на палях, фермах, мехмайстэрнях. Магу адзначыць, што настрой у людзей добры і ўсе з задавальненнем зробяць правільны выбар. DSCF4667 Мікалай ТРУС, старшыня ўчастковай камісіі па выбарах  Быстрыцкага ўчастка для галасавання № 26: — У склад нашай участковай камісіі ўключаны 11 чалавек. Усе яны з вопытам работы, не першы год прымаюць удзел у выбарчай кампаніі. На дадзены момант, у адпаведнасці з каляндарным планам, вядзецца ўдакладненне спісаў выбаршчыкаў. У памяшканні, дзе размешчана камісія, аформлены Куток выбаршчыка, дзе кожны жадаючы можа азнаёміцца з неабходнай інфармацыяй. У нас зарэгістраваны пяць назіральнікаў ад розных грамадскіх аб’яднанняў. У цэлым мы гатовы прыняць выбаршчыкаў падчас датэрміновага галасавання і непасрэдна ў сам дзень выбараў — 11 кастрычніка. Апытанне правёў Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей