Нацыянальны фестываль эстафетнага бегу «Капыльскія пагоркі» стартуе 19 верасня і пройдзе ў нашым горадзе ўжо ў васямнаццаты раз.
У спартыўным свяце возьмуць удзел як лепшыя лёгкаатлеты краіны і бліжняга замежжа, так і юныя аматары бегу. Атрымаюць магчымасць паспрабаваць свае сілы ў карпаратыўных эстафетах і працаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Капыльшчыны.
Заканчваюцца апошнія падрыхтоўчыя работы. Арганізатары фестывалю запрашаюць усіх капылян не застацца абыякавымі да такой значнай падзеі ў жыцці нашага горада і падтрымаць спартсменаў на бегавых дарожках, а таксама прыняць удзел у цікавай забаўляльнай праграме, якая ладзіцца да свята.
Комментарии