Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

Детям - новые автобусы

27.08.2015
school_maz_241_presentation_2013_4 У Беларусі да 1 верасня закупяць каля 100 школьных аўтобусаў. Аб гэтым паведаміла 20 жніўня журналістам намеснік начальніка ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Ірына Каржова. «Аўтобусны парк абнаўляецца. Да 1 верасня плануецца набыць каля 100 аўтобусаў, з іх 60 (па 10 аўтобусаў на кожны рэгіён) перадае Банк развіцця па дзеючай праграме», ― сказала Ірына Каржова. Сёння для падвозу дзяцей выкарыстоўваецца каля 1,4 тыс. школьных аўтобусаў. «Мы плануем, паводле папярэдняй інфармацыі, што падвозу будуць падлягаць каля 65 тыс. навучэнцаў (не толькі вучняў сярэдніх школ, але і выхаванцаў дашкольных устаноў)», ― сказала намеснік начальніка ўпраўлення. У 2014/2015 навучальным годзе колькасць дзяцей, якіх падвозілі да ўстаноў адукацыі, была вышэй ― каля 70-72 тыс. чалавек.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей