Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Алкоголь - под контроль

27.08.2015
tarify_ZhKH_1 У Беларусі ўдасканалена дзяржаўнае рэгуляванне абароту алкагольнай прадукцыі, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада. «19 жніўня бягучага года Савет Міністраў прыняў пастанову № 702, згодна з якой выплата вытворцамі алкагольнай прадукцыі, на якую дзяржаўнымі органамі, што ажыццяўляюць рэгуляванне цэн (тарыфаў), устаноўлены гранічныя мінімальныя адпускныя цэны, любых узнагароджанняў (прэмій, бонусаў і іншых плацяжоў) за паслугі, накіраваныя на прасоўванне гэтай прадукцыі, праводзіцца на падставе адпаведных грамадзянска-прававых дагавораў», ― адзначылі ў прэс-службе. Дакументам таксама прадугледжана, што памер выручкі ад рэалізацыі алкагольнай прадукцыі яе вытворцы з улікам узнагаро- джання павінен быць не ніжэйшы за кошт алкагольнай прадукцыі, разлічаны зыходзячы з устаноўленых Міністэрствам гандлю гранічных мінімальных адпускных цэн на яе. Пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2015 года.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей