Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Профсоюзы - в частный сектор

25.08.2015
001098_00000696434 Стварэнне пярвічных прафсаюзных арганізацый на прадпрыемствах прыватнага сектара эканомікі ― сёння адна з самых прыярытэтных задач Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У нашым раёне таксама прапрацоўваецца пытанне аб стварэнні пярвічак на прадпрыемствах малога і сярэдняга бізнесу. Як паведаміў старшыня Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Уладзімір  Лукашэвіч, ужо праведзены сустрэчы з кіраўніцтвам ТАА «ВоМагран», СТАА «БетонБокс», СТАА «Капыльская вытворчасць будаўнічых сістэм», УП «Аблмехатрад» і ПВГУП «Колмакс-Строй». Пасля стварэння пярвічак будуць распрацаваны праекты калектыўных дагавораў, аказана неабходная прававая дапамога. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей