Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

56

Дары природы — в запас

24.08.2015
Продаж лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама разнастайных дароў лесу для многіх людзей з’яўляецца добрай магчымасцю істотна папоўніць свой сямейны бюджэт. Напрыклад, з пачатку гэтага года толькі ад насельніцтва Капыльскім райспажыўтаварыствам закуплена сельгаспрадукцыі і сыравіны ўжо на 2,5 млрд рублёў. А гэта, згадзіцеся, добрае падспор’е для ўласных гаспадарак. Сёлетні сезон, як адзначае начальнік аддзела нарыхтовак райспажыўтаварыства Сяргей Чарняўскі, пачаўся з клубніц. Іх закуплена паўтары тоны, з якіх 500 кг прададзена праз магазін «Бульбачка», гандлёвыя кропкі раёна, рэалізавана ў сталовыя, астатнія — на прамысловую перапрацоўку. Затым пайшлі чарніцы і вішні (назапашана, адпаведна, 11 і 18 т). Для іх нарыхтоўкі пераважна выязджалі ў рэгіёны беларускага Палесся. — Сёння мы прымаем у насельніцтва агуркі, капусту, таматы, бульбу, грыбы, чарнаплодную рабіну, — дадае Сяргей Станіслававіч. — Ужо не першы год нарыхтоўваем дзікарослыя ягады: брусніцы і журавіны. Першая партыя брусніц днямі паступіць у магазіны. Гэтыя ягады таксама ідуць на выраб сокаў і ў рознічны гандаль. Журавіны ў продажы аж да самай вясны. У нас ёсць дазвол на нарыхтоўку ў 12 раёнах рэспублікі. Як і ў папярэднія гады, нарыхтоўвалі грыбы лісічкі, якія рэалізавалі праз рознічную сетку. Пры нарыхтоўцы грыбоў праводзіцца неабходная праверка на радыяцыйную бяспеку. [caption id="attachment_41932" align="aligncenter" width="580"]Кладаўшчык фруктасховішча  райспажыўтаварыства Надзея Каляда (справа) і рабочая Наталля Чаркас прымаюць першы ўраджай брусніц Кладаўшчык фруктасховішча райспажыўтаварыства Надзея Каляда (справа) і рабочая Наталля Чаркас прымаюць першы ўраджай брусніц[/caption] Гэты год на Капыльшчыне стаў даволі ўраджайным на яблыкі. Да сезона паспявання пладоў нарыхтоўшчыкі Капыльшчыны падышлі вельмі адказна. Падрыхтавана матэрыяльна-тэхнічная база, закуплена неабходная колькасць сетак, скрынь, бочак. Таксама напярэдадні праведзена абследаванне зон, дзе расце сельскагаспадарчая і дзікарослая прадукцыя. — У раёне распрацаваны графікі аб’ездаў населеных пунктаў, у якіх прымаюцца яблыкі, — адзначае Сяргей Чарняўскі. — Жыхары Капыльшчыны рэгулярна інфармуюцца пра віды прадукцыі, што закупляецца нарыхтоўшчыкамі райспажыўтаварыства, пра ўмовы прыёмкі і закупачныя цэны. Ёсць магчымасць атрымаць неабходную інфармацыю ў прадаўцоў магазінаў, размешчаных у сельскай мясцовасці. Нашы нарыхтоўшчыкі зараз працуюць на працягу ўсяго светлавога дня. З пачатку сезона нарыхтовак (па стане на 18 жніўня) ужо закуплена 298,6 кг яблыкаў — гэта лепшы паказчык у вобласці (на другім месцы салігарчане — 138,2 кг). Штодня на закупцы і адгрузцы яблыкаў працуе прыкладна пяць адзінак аўтатранспарту. Мы імкнёмся не пакінуць без увагі ні аднаго жыхара, ні адну тэлефонную прапанову. Дарэчы, разлік са здатчыкам адбываецца на месцы. Зараз прымаем апад па 700 рублёў за кілаграм, але кошт можа змяняцца як у бок павелічэння, так і наадварот: усё залежыць ад кан’юнктуры рынку. На тэрыторыі аптовай базы райспажыўтаварыства ў Цімкавічах размешчана фруктасховішча, дзе з пачатку сезона закладваюцца на захоўванне агародніна і садавіна з мэтай далейшай іх рэалізацыі праз гандлёвую сетку пакупніку. Фруктасховішча абсталявана рэгуляванай сістэмай мікраклімату, што дазваляе круглы год пры пэўнай тэмпературы захоўваць нарыхтаваную прадукцыю. Трыццаць шэсць гадоў кладаўшчыком тут працуе Надзея Каляда. Яна, зыхо- дзячы са свайго вопыту, з першага погляду можа вызначыць якасць прадукцыі, прыняць яе і закласці на захоўванне. Непасрэдна ў насельніцтва праводзяць закупку яшчэ два штатныя нарыхтоўшчыкі. Акрамя таго, штогод практыкуецца прыцягненне пазаштатных або сезонных работнікаў. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей