Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Обсудили «горячие» вопросы

24.08.2015
ап Вытворчасць і рэалізацыя малака стала асноўным пытаннем падчас чарговай нарады ў першага намесніка старшыні райвыканкама начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Анатоля Ладыгі. Тэма закранута невыпадкова: у 12 гаспадарках раёна катастрафічна падаюць надоі і складаюць усяго 7-12 літраў у дзень. Якое выйсце ёсць з гэтай сітуацыі і што неабходна зрабіць, каб не губляць малако ў будучым, абмяркоўвалі падчас пасяджэння. Асноўная ўвага кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і галоўных аграномаў, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве, была скіравана на забеспячэнне паўнацэннага рацыёну дойнага статка на бліжэйшы час. З-за высокай тэмпературы адчуваецца недахоп кармоў. У дадатак заўчасна пачала высыхаць кукуруза. Таму ўжо цяпер неабходна займацца яе ўборкай. Да кіраўнікоў даведзена задача: пачаць закладку сіласу на гэтым тыдні. Была засяроджана ўвага і на неабходнасці ўнясення гліфасатутрымальных прэпаратаў, разгледжаны пытанні па разліках за электраэнергію і ўводзе ў севазварот зямлі, якая распрацавана пасля раскарчоўкі садоў. Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей