Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Инфляция - до 12 процентов

19.08.2015
images Інфляцыю да канца 2016 года ў Беларусі плануецца знізіць у параўнанні са снежнем 2015-га да 12 працэнтаў. Аб гэтым на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў паведаміў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў. «Асноўная мэта ў грашова-крэдытнай сферы (у 2016 годзе. — Заўвага БелТА) — запаволенне інфляцыі. У будучым годзе плануецца яе зніжэнне да 12 працэнтаў, маецца на ўвазе снежань да снежня. Стаўка рэфінансавання прагназуецца на ўзроўні 18-22 працэнтаў. Прашу вас яшчэ раз уважліва паглядзець на гэты паказчык — за ім дадатковыя расходы бюджэту», — звярнуў увагу членаў прэзідыума кіраўнік урада. Ён таксама падкрэсліў, што важным пытаннем для эканомікі краіны застаецца даступнасць крэдытных рэсурсаў, што неаднаразова абмяркоўвалася. «Іх кошт для эканомікі трэба зніжаць. У 2016 годзе гэта пытанне павінна быць максімальна вырашана. Дзейнічаць трэба паслядоўна, пры гэтым важна не разбалансаваць сітуацыю», — заявіў Андрэй Кабякоў. 14 жніўня на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна разглядаліся пытанні аб важнейшых параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі і рэспубліканскага бюджэту на 2016 год. Андрэй Кабякоў адзначыў, што гэта не першы разгляд адпаведных праектаў.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей