Па стане на 14 жніўня было скошана і абмалочана 99% плошчаў. Аб выкананні задання праінфармавалі 15 гаспадарак з 20. Намалочана 148 137 тон збажыны, сярэдняя ўраджайнасць складае 40 цэнтнераў з гектара.
У раёне 76 камбайнавых экіпажаў намалацілі звыш тысячы тон збажыны, 70 вадзіцеляў таксама перавысілі тысячны рубеж.
У апошні дзень жніва ў ААТ «Прагрэс 2010» адбылося ўшанаванне перадавікоў, якія намалацілі або перавезлі тысячу і больш тон збажыны.
Павіншаваць лідараў з працоўнай перамогай прыехалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, старшыня прафкама сельгаспрадпрыемства Ала Тароцька, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Галіна Кандраценка, галоўны аграном Мікалай Краўчанка, а музычныя падарункі дарыла госця з Грозаўскага СДК Яўгенія Леус.
[caption id="attachment_41814" align="aligncenter" width="580"]

Ірына Сцяпура віншуе камбайнера Аляксандра Паўлюшчыка[/caption]
Віноўнікамі ўрачыстасці сталі тры экіпажы: маладзёжны ў складзе Аляксандра Паўлюшчыка і Віталя Жука, а таксама экіпажы Дзмітрыя Лавачнікава і Дзмітрыя Дудко, Віталя і Рыгора Каляды, сярод вадзіцеляў — Леанід Івашка. Былі адзначаны і браты Віталь і Аляксандр Паграбіцкія з СГФ «Руднае», якія прыйшлі на дапамогу пацейкаўскім хлебаробам і ўжо таксама пераадолелі тысячны рубеж па намалоце.
Перадавікі атрымалі каштоўныя падарункі, у іх гонар гучалі цёплыя словы ўдзячнасці, а над хлебнай нівай разносіліся вясёлыя песні.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии